ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пра значэнне архіва Храптовічаў (+ відэа)
Каталагізацыя дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах бібліятэк Беларусі

Вяртанне кнігазбору Храптовічаў

Вяртанне кнігазбору Храптовічаў
Іншыя навіны

15 красавіка ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання”, на якой упершыню прадстаўлены ўнікальныя экспанаты: перапіска XIX стагоддзя сям’і Храптовічаў і вернутыя з-за мяжы кнігі з іх знакамітай бібліятэкі у Шчорсах.

Выстава была арганізавана сумесна з дабрачынным фондам “Шчорсы і Храптовічы”, намаганнямі якога адбывалася вяртанне ўнікальных дакументаў на радзіму.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў імпрэзы звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён павіншаваў усіх з адметнай падзеяй – вяртаннем на Беларусь унікальных гісторыка-культурных помнікаў нашай спадчыны − дакументаў і кніг з калекцыі роду Храптовічаў. Выступоўца звярнуўся да гісторыі бібліятэкі ў Шчорсах, нагадаў аб яе ролі і значэнні для беларускай і сусветнай культуры. Распавёў пра першы вопыт вывучэння кніг і ліставання прадстаўнікоў знакамітага роду, якія зараз захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, і выказаў упэўненасць у тым, што вернутыя дакументы, і надалей стануць аб’ектам дэтальнага вывучэння даследчыкаў.

Дырэктар мясцовага дабрачыннага фонду “Шчорсы і Храптовічы” Ганна Булда распавяла пра абставіны і шляхі вяртання фрагмента ўнікальнай калекцыі ў Беларусь. Прадставіла ініцыятывы і мерапрыемствы, якія праводзіць арганізацыя для захавання спадчыны роду Храптовічаў. Ганна Георгіеўна падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва ў гэтай сферы розных дзяржаўных і прыватных устаноў і падзякавала Нацыянальнай бібліятэцы за падтрымку і супрацу.

Наступны выступоўца, дырэктар Навагрудскай раённай бібліятэкі Ірына Царук адзначыла ролю бібліятэк у захаванні і папулярызацыі кніжнай спадчыны. Яна падкрэсліла, што выстава “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання”, дасць магчымасць далучыцца да ўнікальнай калекцыі шырокаму колу наведвальнікаў.

Напрыканцы мерапрыемства госці і ўдзельнікі імпрэзы змаглі пазнаёміцца з гістарычнай часткай экспазіцыі, а таксама з мастацкімі працамі студэнтаў БНТУ, якія працавалі валанцёрамі на летніках па добраўпарадкаванні маёнтка Храптовічаў у Шчорсах у 2018–2019 гадах.


Выстава “Кнігазбор Храптовічаў: на шляху вяртання” будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 30 красавіка 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам