ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Я веру ў творчы пачатак Сусвету...
Святло яго радка

Вялікія кнігі свету

Вялікія кнігі свету
Іншыя навіны

З 10 студзеня па 29 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) адкрыта кніжная выстаўка "Вялікія кнігі свету", якая ўключае найбольш значныя творы сусветнай літаратуры (навуковай і мастацкай) усіх часоў і народаў.


Пералікітакіх твораў складаліся і выдаваліся неаднаразова, паколькі кожная кніжная серыя - ці «Литературные памятники», «Жизнь замечательных людей», ці «Библиотека всемирной литературы» - гэта адбор неабходнай колькасці тварэнняў па вызначанай прыкмеце або крытэрыю.
Праходзяць стагоддзі, змяняюцца норавы, веды аб свеце, змяняецца і выбар кніг, якія мыслячы чалавек пастаянна ацэньвае і адбірае. З акіяна кніг яму неабходна адабраць для чытання самыя, самыя... Самыя патрэбныя, неабходныя і, вядома жа, самыя таленавітыя.
Аўтары выдання «100 великих книг» Ю.А. Абрамаў і В.Н. Дземін прапанавалі ўласны пералік, прапушчаны праз свой розум, душу, сэрца і набліжаны да кананічнага. Менавіта іх версія адбору твораў была ўзята за аснову арганізатарамі гэтай выстаўкі.
Экспазіцыя налічвае каля 400 выданняў, размешчаных па наступных раздзелах:
  • свяшчэнныя кнігі;
  • навука і філасофія;
  • замежная класіка;
  • руская класіка.
Выстаўка разлічана на шырокую чытацкую аўдыторыю. Шчыра спадзяемся, што яна выклікае цікавасць у наведвальнікаў і з’явіцца своеасаблівай пуцяводнай ніткай у займальны свет "вялікіх" кніг.
Кантактны тэлефон 293-28-86.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам