ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў Taylor & Francis
Край, асвечаны бусламі

Вялікі знаўца мовы роднай зямлі

Вялікі знаўца мовы роднай зямлі
Іншыя навіны

З 14 снежня па 15 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца выстаўка “Вялікі знаўца мовы роднай зямлі”, прысвечаная 75-годдзю Валянціны Пятроўны Лемцюговай, вядомага беларускага мовазнаўца.


В. Лемцюгова – таленавіты вучоны, доктар філалагічных навук, прафесар, старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У славянскім лінгвістычным свеце мовазнаўца карыстаецца вялікім аўтарытэтам і павагай. Асноўнымі кірункамі яе навуковых інтарэсаў з’яўляюцца анамастыка, лексікалогія і лексікаграфія, дыялекталогія, тэрміналогія, культура мовы.

Выданні, якія дэманструюцца на выстаўцы, адлюстроўваюць плённую шматгадовую працу В. Лемцюговай. Яна з’яўляецца аўтарам першага ў беларускай і славянскай лексікаграфіі “Украінска-беларускага слоўніка” (1980). У сааўтарстве з Г. У. Арашонкавай В. Лемцюгова склала “Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы” (1987, 2005), слоўнік-даведнік “Кіраванне ў беларускай і рускай мовах” (1991), “Кароткі слоўнік беларускай мовы” (1994).

Пры яе актыўным удзеле створаны такія фундаментальныя працы па філалогіі, як “Беларуская граматыка” (т. 1, 1985), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” (у 5 т.; т. 1, 1995), “Слоўнік мовы «Нашай нівы» (1906–1915)” (у 5 т.; т. 1, 2003; т. 2, 2007), нарматыўны даведнік “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь” (у 6 кн., 2003–2010) і інш. Экспазіцыя змяшчае публікацыі ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках і шмат іншых цікавых работ, у тым ліку манаграфіі “Беларуская айканімія” (1970), “Восточнославянская ойконимия апеллятивного происхождения” (1983), кніга навукова-папулярных эцюдаў “Тапонімы распавядаюць” (2008).

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам, студэнтам і інш.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

             
                 
             

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам