ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калейдаскоп талентаў у Нацыянальнай бібліятэцы
Алесь Суша – Алесь Карлюкевіч: скарынаўскі грунт

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя навіны

З 24 студзеня па 28 лютага на 2-м паверсе кальцавога калідора бібліятэкі арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная лаўрэатам дзяржаўных прэмій за 2016 год.


Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца” прысвечана лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, каталогі, буклеты, артыкулы з перыядычных выданняў, выяўленчыя дакументы – матэрыялы з фондаў бібліятэкі пра ўсіх лаўрэатаў 2016 года, якія сваёй высокай духоўнасцю і плённай працай славяць родную Беларусь.

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” з’яўляецца сведчаннем дзяржаўнага прызнання заслуг навуковай і творчай інтэлігенцыі, тых, хто асабліва вызначыўся ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці. Прэмія прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, якія спрыяюць умацаванню духоўных каштоўнасцей.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, 31 снежня 2016 года падпісаў Указ № 516 “Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»”.

Сярод лаўрэатаў гэтай высокай узнагароды настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі ігумен Яўсевій (Канстанцін Цюхлоў), які ўнёс важкі ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыю дзейнасці мужчынскага манастыра і аказанне дапамогі людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама асобам, якія церпяць ад наркаманіі і алкагалізму.

Лаўрэатам прэміі стаў калектыў дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў”, які праводзіць комплексную работу па рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, стварэнні безбар’ернага асяроддзя, што дапамагае ім пераадолець пэўныя стэрэатыпы мыслення, пасяліць надзею і веру ва ўласныя сілы.

Прэміяй адзначаны калектыў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, які актыўна развівае і папулярызуе валанцёрскі рух сярод студэнцкай моладзі, штогод праводзіць больш за 800 дабрачынных акцый, святочных праграм і тэатралізаваных паказаў для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, сацыяльных прытулкаў, рэабілітацыйных цэнтраў.

Узнагароды ўдастоена Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, якая праводзіць вялікую колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне грамадзян, у тым ліку дзяцей, навучэнскай і рабочай моладзі, эканамічна актыўнага насельніцтва, ветэранаў вайны і працы. Адным з такіх мерапрыемстваў стала маштабная рэканструкцыя Кургана Славы.

Сярод лаўрэатаў прэміі таксама загадчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Сергачоў, які стварыў адзіную ў сваім родзе кнігу “Народное зодчество Беларуси. История и современность”, работа над якой праходзіла адначасова з яго практычнай дзейнасцю па захаванні аб’ектаў народнага дойлідства, што маюць гістарычную і мастацкую каштоўнасць.

Кіраўнік дзяржавы падпісаў таксама Указ № 517 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2016 года”.

У адпаведнасці з ім па выніках 2016 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву рэдакцыі газеты “Голас Радзімы” ў складзе загадчыка аддзела Івана Ждановіча і спецыяльнага карэспандэнта Кацярыны Мядзведскай за плённае супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой і прафесійнае асвятленне пытанняў міжкультурнага дыялогу ў Беларусі.

Узнагароды ўдастоены аўтарскі калектыў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускае тэлеграфнае агенцтва” ў складзе фотарэдактара рэдакцыі візуальнай інфармацыі Ірыны Буфетавай, генеральнага дырэктара Дзмітрыя Жука, начальніка аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнэт-рэсурсаў Івана Сінічкіна за стварэнне і рэалізацыю інфармацыйна-публіцыстычнага праекта “Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў”, які праз архіўныя і сучасныя работы фотатэкі БелТА ілюструе змяненні ў Беларусі за апошнія 20 гадоў, стварае кантраснае ўражанне аб зменах, якія адбыліся ў краіне.

Прэміі ўдастоены аўтарскі калектыў Белтэлерадыёкампаніі ў складзе намесніка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала “Беларусь 24” Яўгена Баранава, галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала “Беларусь 1” Алены Ладуцькі, намесніка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала “Беларусь 1” Вольгі Саламахі за стварэнне на высокім прафесійным узроўні серыі іміджавых відэаролікаў “Мы зрабілі гэта разам”, якія сталі візуальнай дэманстрацыяй дасягненняў краіны ў розных сферах і наглядна прадэманстравалі поспехі сучаснай Беларусі і станоўчую дынаміку яе развіцця за перыяд незалежнасці.

У ліку лаўрэатаў спецыяльнай прэміі – мастак, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Канстанцін Вашчанка. Ён узнагароджаны за мастацкае афармленне мнагатомнага факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, якое вызначае высокі прафесіяналізм выканання, дакладная перадача вобраза эпохі Францыска Скарыны і адпаведнасць гістарычнай значнасці першадрукара.

Спецыяльная прэмія прысуджана калектыву дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Музей-сядзіба М.К. Агінскага” за стварэнне і рэалізацыю праекта “Вяртанне Паўночных Афін”, які накіраваны на папулярызацыю спадчыны кампазітара, у тым ліку праз адраджэнне традыцыі правядзення баляў у час святкавання Нараджэння Хрыстовага і дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.

Калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў нумар 10 імя Я.А. Глебава г. Мінска” ўдастоены прэміі за значны ўклад у развіццё і захаванне нацыянальнай культуры і музычнага мастацтва праз правядзенне канцэртаў-сустрэч з беларускімі кампазітарамі, серыі канцэртаў “Музыка беларускіх кампазітараў у сэрцах нашых дзяцей”, Міжнароднага дзіцячага конкурсу імя Яўгена Глебава.

Узнагародай адзначаны калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы за значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, пастаноўку спектакляў па творах беларускай драматургіі, захаванне і прапаганду творчасці як класікаў беларускай літаратуры, так і сучасных драматургаў.

Калектыву дзяржаўнай установы “Палац культуры г. Маладзечна” спецыяльная прэмія прысуджана за значны ўклад у развіццё самадзейнай мастацкай творчасці, у тым ліку арганізацыю дзейнасці 35 аматарскіх калектываў, з якіх 12 маюць званні “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, “народны” і “ўзорны”, правядзенне больш за 100 мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года”.

Прэміі ўдастоены заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь установы культуры "Відовішчна-культурны комплекс «Гомельскі дзяржаўны цырк»" за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю цыркавога мастацтва, умацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, падрыхтоўку высокапрафесійных праграм і правядзенне дабрачынных паказаў для дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.

Спецыяльная прэмія таксама прысуджана кіраўніку заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускі сувенір” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” Раісе Раманені за значны ўклад у адраджэнне і захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення, далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры, актыўны ўдзел у выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як у Беларусі, так і за мяжой.

Па выніках 2016 года асобы, аўтарскія і творчыя калектывы ўзнагароджаны за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, якая садзейнічае захаванню нацыянальнай культурнай спадчыны, выхаванню ў моладзі любові да Радзімы, умацаванню духоўных каштоўнасцей, дабрачыннасці і міласэрнасці.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам