ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў лічбах і фактах: з архіва базы даных “НББ у прэсе” (1930–1934)
Вера Вярба і жаночы сусвет яе паэзіі

Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”

Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”
Іншыя навіны

17 студзеня ў бібліятэцы пачала працаваць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2021 год.

У 2022 годзе кіраўнік дзяржавы ўручыў прэміі за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечванне памяці абаронцаў Айчыны; за асаблівыя заслугі ва ўвасабленні ідэі гуманізму, рэалізацыю дабрачынных праектаў, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці і традыцый, падтрымку дзяцей, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў; за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцей і самаадданую працу ў галіне асветніцтва і царкоўнай дабрачыннасці; за рэалізацыю сацыяльна значных праектаў, накіраваных на фарміраванне грамадзянскай самасвядомасці і ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту.

Vialiki-talient-vialikaja-praca-vialikaje-serca-2.JPG

Не засталіся незаўважанымі дасягненні ў сферы журналістыкі, тэатральнага і музычнага мастацтва, народнай творчасці, а таксама папулярызацыі здаровага ладу жыцця і ўмацавання сямейных каштоўнасцей.

У экспазіцыі прадстаўлены указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5 “Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»”, № 6 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва” № 3 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп»”, агульная інфармацыя пра падзею, звесткі пра кожнага лаўрэата 2021 года і яго ўнёсак у справу духоўна-патрыятычнага развіцця Беларусі. Экспазіцыя дапоўнена тэматычнымі выданнямі і матэрыяламі з фонду НББ.

Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца” працуе ў кальцавым калідоры 2-га паверха да 24 красавіка 2022 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Размова з адвакатам аб адказнасці за дзеянні ў сацыяльных сетках

20 Май 2022

19 мая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавала і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Адказнасць за дзеянні ў сацыяльных сетках (каментарыі, лайкі, рэпосты)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падзяка за паспяховае супрацоўніцтва ў лічбавізацыі культурнай спадчыны

19 Май 2022

19 мая ў рамках II Міжнароднага лічбавага форуму #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне) намеснік генеральнага дырэктара ТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі” Міхаіл Дука ўручыў генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксане Кніжнікавай падзяку за паспяховае супрацоўніцтва пры рэалізацыі праекта па лічбавізацыі культурнай спадчыны Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 85-годдзем Святлану Уладзіміраўну Фядулаву!

21 Май 2022

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усёй душы віншуе Святлану Уладзіміраўну з цудоўным юбілеем і жадае даўгалецця, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай энергіі і сіл. Хай кожны ваш дзень будзе напоўнены гармоніяй і спакоем!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Візіт дэлегацый сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў дзяржаў – удзельніц СНД

18 Май 2022

18 мая Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі дэлегацыі сталічных падраздзяленняў органаў унутраных спраў / паліцыі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

17 Май 2022

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыліся XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Хрысціянства ў Беларусі: гісторыя, тэалогія, традыцыі”, прымеркаваныя да 1030-годдзя Праваслаўнай царквы на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам