ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адзначым Міжнародны дзень музейных сэлфі!
Халакост: у сэрцы і памяці навечна

Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца
Іншыя навіны

Штогадовая кніжна-ілюстрацыйная выстаўка прадстаўляе калектывы, асобных дзеячаў культуры і духавенства, якія ў 2017 годзе асабліва вылучыліся ў гуманітарнай сферы і былі адзначаны высокімі дзяржаўнымі прэміямі.

15 узнагарод былі зацверджаны ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – № 1 “Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»” і № 2 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2017 года”.

У экспазіцыі ўказаны дасягненні лаўрэатаў дзяржаўных прэмій, а таксама падабраны кнігі, каталогі, буклеты, артыкулы з перыядычных выданняў, выяўленчыя дакументы з фондаў бібліятэкі, якія раскрываюць сферу іх дзейнасці.

Радаснай падзеяй для калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стала прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” за дзейнасць па факсімільным узнаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. На выстаўцы можна ўбачыць вынік пяцігадовай навуковай працы супрацоўнікаў бібліятэкі – поўны збор кніг Францыска Скарыны. Выдавецкі праект “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” быў здзейснены пры падтрымцы банка БелВЭБ.

У 2018 годзе глава дзяржавы ўручыў прэміі за значны ўклад у замацаванне ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці; за плённую працу па ўмацаванні інстытута сям’і, ахове мацярынства і дзяцінства; за заслугі па арганізацыі сацыяльнай дапамогі дзецям-інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян; за значны асабісты ўклад у захаванне духоўных каштоўнасцей і традыцый.

Не засталіся незаўважанымі дасягненні ў сферы тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва, а таксама народнай творчасці і выставачнай дзейнасці.

Прысуджэнне высокіх узнагарод і штогадовае ўшанаванне лаўрэатаў прэмій з’яўляецца яркім сведчаннем пастаяннай увагі дзяржавы да пытанняў фарміравання ў грамадстве здаровай духоўнай атмасферы, развіцця беларускай культуры і мастацтва.

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца” будзе дэманстравацца з 17 студзеня па 17 красавіка 2018 года на выставачнай пляцоўцы 2-га паверха.
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам