ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніга і аўтарскае права ў сучасным грамадстве
Праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы інфармацыі і камунікацыі

Вялікі Статут Вялікага Княства

Вялікі Статут Вялікага Княства
Іншыя навіны

18 красавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” ладзіцца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Вялікі Статут Вялікага Княства”, прымеркаванай да 425-годдзя зацвярджэння Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.


На экспазіцыі будуць прадстаўлены выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Музея гісторыі Магілёва.

Статут Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) – вяршыня старабеларускай юрыдычнай думкі XVI ст., выдатны помнік еўрапейскай прававой культуры эпохі Адраджэння.

Статут ВКЛ 1588 г. дзейнічаў амаль 250 гадоў. У яго стварэнні ўзялі ўдзел такія выдатныя дзеячы беларускай гісторыі, як канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега. Праз усе 14 раздзелаў і 488 артыкулаў гэтага збору законаў праходзіць ідэя прававой дзяржавы, у якой усе органы і служачыя павінны дзейнічаць строга ў адпаведнасці з нормамі і патрабаваннямі Статута, абавязковымі як для жыхароў Вялікага Княства, так і для прыезджых іншаземцаў.

Статут 1588 г. замацоўваў ідэю рэлігійнай талерантнасці і абараняў інтарэсы жыхароў краіны незалежна ад веравызнання. У адрозненне ад лацінамоўных кодэксаў іншых еўрапейскіх краін Статут быў напісаны і выдадзены на зразумелай абсалютнай большасці жыхароў Княства старабеларускай мове.

Галоўным экспанатам выстаўкі з’яўляецца Статут 1588 г. на старабеларускай мове, надрукаваны ў 1594–1595 гг. у Вільні, у друкарні Мамонічаў. Гэта адзіны ў Беларусі экзэмпляр, які захоўваецца ў Музеі горада Магілёва і часова перададзены ў бібліятэку для экспанавання. У свеце налічваецца толькі каля 30 асобнікаў гэтага выдання.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца захавальніцай найбуйнейшай калекцыі старадрукаў у Беларусі. На выстаўцы з фондаў бібліятэкі будуць прадстаўлены перавыданні Статута: найбольш дакладны і якасны пераклад на польскую мову з Віленскай друкарні Мамонічаў (2-е выданне, 1619), варшаўскае выданне каралеўскага друкара П. Элерта (1648), віленскія перавыданні, падрыхтаваныя езуіцкай акадэміяй (1744, 1786), а таксама экзэмпляр у перакладзе на рускую мову, надрукаваны ў Санкт-Пецярбургу (1811), і іншыя прававыя зборнікі XVI–XIX стст.

Выстаўка “Вялікі Статут Вялікага Княства” будзе працаваць у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 18 красавіка па 15 мая 2013 г.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам