ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Творчыя заняткі “Вясёлая змейка”
Вялікі сатырык

Вялікі сатырык

Вялікі сатырык
Іншыя навіны

З 10 лістапада па 18 снежня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Вялікі сатырык”, прысвечаная 315-годдзю з дня нараджэння англійскага мастака Уільяма Хогарта.


Модны шлюб

Росквіт нацыянальнай школы жывапісу ў Англіі пачынаецца з жывапісца, графіка, тэарэтыка мастацтва Уільяма Хогарта (1697–1764), у асобе якога англійскае мастацтва зблізілася з перадавой англійскай літаратурай і тэатрам першай паловы XVIII ст.

У. Хогарт – стваральнік асобага роду сатырычнага жанравага жывапісу. Мастак адлюстроўвае сучаснае жыццё таго часу і робіць прадметам сатыры ўсе адмоўныя яго бакі: распушчанасць нораваў, прадажнасць суда і г. д.

На выстаўцы прадстаўлены серыі работ, багатых на камічныя падрабязнасці: – “Модны шлюб”, “Гісторыя распусніка” і інш. Гэтыя творы ўяўляюць сабой набор тэатральных сцэн, дзе персанажы разыгрываюць складзеную мастаком п’есу.

На працягу ўсяго творчага жыцця жывапісец звяртаўся да партрэта. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць рэпрадукцыі яго знакамітых работ “Дзяўчына з крэветкамі”, “Дзеці Грэм”, “Партрэт Мэры Эдвардс” і інш.Дзеці ГрэмПартрэт Мэры Эдвардс

У. Хогарт быў не проста мастаком, які ствараў камічныя вобразы. Ён таксама быў тэарэтыкам мастацтва, які выказаў свае эстэтычныя погляды ў трактаце “Аналіз прыгажосці”, прадстаўленым на выстаўцы.

У ліку экспанатаў – рэпрадукцыі карцін паслядоўнікаў У. Хогарта, мастакоў Д. Рэйнальдса, Т. Гейнсбара і іншых, якія дазваляюць найбольш поўна раскрыць тэму развіцця англійскага жывапісу XVIII ст.

Мастацтва Хогарта, бясспрэчна, больш значнае, чым гэта ўяўлялі сабе сучаснікі, і мы толькі цяпер пачынаем усведамляць усю глыбіню і смеласць яго пошукаў.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 80 дакументаў: кнігі, часопісы, паштоўкі і рэпрадукцыі карцін мастака.

Кантактны тэлефон: 8 (017) 293 27 58.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам