ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Маштабнасць і глыбіня
Студэнты Султанату Аман у Нацыянальнай бібліятэцы

Вялікі палітык. Выдатны дыпламат

Вялікі палітык. Выдатны дыпламат
Іншыя навіны

З 1 чэрвеня па 24 жніўня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка “Вялікі палітык. Выдатны дыпламат”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага дзяржаўнага дзеяча А.А. Грамыкі (1909–1989).


Андрэй Андрэевіч Грамыка пачаў кар’еру пры Сталіне і завяршыў яе пры Гарбачове. У самыя складаныя перыяды савецкай гісторыі ён кіраваў пасольствамі ў ЗША і Вялікабрытаніі. На працягу 28 гадоў (з 1957 па 1985) займаў пасаду міністра замежных спраў СССР. Наўрад ці хто-небудзь у сучаснай Расіі паб’е гэты рэкорд ХХ стагоддзя. Гамяльчане па праве ганарацца сваім земляком, сведчанне таму – бюст “дыпламату нумар адзін” у адным з самых маляўнічых куткоў у цэнтры Гомеля, мемарыяльны пакой у абласным краязнаўчым музеі. У гісторыі гэты чалавек застанецца такім, якім і быў у жыцці, – адным з кагорты вялікіх дыпламатаў і палітыкаў на ўсе часы.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысвячае гэтай легендарнай асобе юбілейную кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю. Каля 200 дакументаў з фондаў бібліятэкі (кнігі, публікацыі ў часопісах і газетах, фотаілюстрацыі) раскажуць пра няпростую савецкую эпоху, пра жыццё і дзейнасць выдатнага дзяржаўнага дзеяча, яго асабісты ўдзел у важных падзеях сусветнага маштабу. На выстаўцы прадстаўлены мемуары А.А. Грамыкі “Памятное”; шэраг аўтарскіх манаграфій па важных праблемах міжнародных эканамічных адносін і рэцэнзіі на іх; шматлікія выступленні міністра замежных спраў на Генеральных Асамблеях ААН; успаміны і развагі сына Анатоля Андрэевіча Грамыкі ў кнізе “Андрей Громыко. В лабиринтах Кремля” (Масква, 1997), а таксама ўспаміны дачкі Э.А. Грамыка-Пірадавай у часопісе “Международная жизнь” (2007, №1/2); матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю А.А. Грамыкі; нарысы яго асабістага перакладчыка В.М. Сухадрэва; а таксама ўсаміны дыпламата, акадэміка С.Л. Ціхвінскага, міністраў замежных спраў БССР К.В. Кісялёва і А.Е. Гурыновіча.

Значнае месца ў экспазіцыі займаюць дакументы савецкай гісторыі, асобным раздзелам прадстаўлена знешнепалітычная дзейнасць СССР, яе эвалюцыя пад уплывам новых абставін у краіне, свеце, а таксама ў сувязі з адметнымі рысамі асобы таго або іншага генеральнага сакратара.

Каштоўнасць кніг, сабраных у раздзелах “Дыпламатычныя мемуары” і “Скрозь прызму часу”, у тым, што напісаны яны сведкамі і непасрэднымі ўдзельнікамі падзей. Аўтары на аснове шматгадовых дзённікавых нататак апісваюць парадкі і норавы ў верхніх эшалонах улады, метады падрыхтоўкі палітычных і ідэалагічных акцый у апараце ЦК КПСС і г. д. На суд чытачоў вынесены кнігі, у якіх з выкарыстаннем шматлікіх фактаў і сведчанняў створаны вобразы дзяржаўных дзеячаў ад Сталіна да Гарбачова на фоне аналізу палітычных і эканамічных працэсаў.

Наведвальнікі выстаўкі знойдуць адказы на многія пытанні, якія ўзнікаюць пры вывучэнні гісторыі савецкай эпохі.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам