ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Хмара
Беларушчына як асабістая рэлігія

Вялікі галандзец

Вялікі галандзец
Іншыя навіны

З 15 ліпеня па 29 жніўня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка "Вялікі галандзец", прысвечаная 405-годдзю з дня нараджэння галандскага жывапісца і афартыста Харменса ван Рэйна Рэмбранта (1606−1669).


Творчасць аднаго з найбуйнейшых прадстаўнікоў галандскага барока, прасякнутая імкненнем да глыбокага філасофскага разумення жыцця, унутранага свету чалавека з усім багаццем яго душэўных перажыванняў, азначае сабой вяршыню развіцця галандскага мастацтва XVII ст., аднаго з пікаў сусветнай мастацкай культуры. Мастацкая спадчына Рэмбранта адрозніваецца выключнай разнастатнасцю: ён пісаў партрэты, нацюрморты, пейзажы, жанравыя сцэны, карціны на гістарычныя, біблейскія, міфалагічныя тэмы, быў непераўзыдзеным майстрам малюнка і афорта.

Яркім увасабленнем эстэтычных поглядаў мастака стала манументальная кампазіцыя "Даная" (1636), у якой ён нібы ўступае ў палеміку з вялікімі майстрамі Адраджэння: ідэальнай прыгажосці вобразаў італьянскіх жывапісцаў супрацьпастаўляе прыгажосць духоўнасці і цеплыні інтымнага чалавечага пачуцця.

1640−1650-я гг., напоўненыя для Рэмбранта цяжкімі жыццёвымі выпрабаваннямі, адкрываюць перыяд яго творчай сталасці. Ён піша спакойныя, поўныя цеплыні і інтымнасці біблейскія і жанравыя сцэны, раскрываючы тонкія адценні чалавечых перажыванняў. Усё часцей звяртаецца да жанру партрэта, адлюстроўваючы найбольш блізкіх яму людзей. Стыхіі святла і колеру, незалежныя і крыху процілеглыя ў ранніх працах мастака, цяпер зліваюцца ў адзінае ўзаемазвязанае цэлае.

У апошні год жыцця Рэмбрант стварыў свой галоўны шэдэўр – манументальнае палатно "Вяртанне блуднага сына" (к. 1668−1669), якое ўвасобіла ўсю мастацкую і маральна-этычную праблематыку позняй творчасці мастака.

На выстаўцы прадстаўлена 120 дакументаў. Гэта кнігі, часопісы, паштоўкі і рэпрадукцыі, прысвечаныя вялікаму галандскаму мастаку.

Экспазіцыя разлічаная на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца творчасцю Рэмбранта.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам