ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”
Адкрыты доступ да ЭБС “ЛітРэс”

Вялікі фларэнтыец

Вялікі фларэнтыец
Іншыя навіны

З 13 красавіка па 28 мая ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца выстаўка “Вялікі фларэнтыец”, прысвечаная 560-годдзю з дня нараджэння Леанарда да Вінчы (1452–1519).


Ёсць людзі, чыё з’яўленне ў свет імгненнай успышкай азарае стагоддзе, злучаючы ўсё, чаму наканавана было зліцца, і ўключае ў сферу свайго агню многае з таго, пра што чалавецтва і не задумвалася.

Геніяльны італьянскі жывапісец, скульптар, архітэктар, вучоны, літаратар і музыкант, Леанарда быў сынам свайго часу і яго бліскучым вучнем. Сам ён лічыў сябе вынаходнікам жывапісных эфектаў, новых скульптурных форм, машын, будынкаў, алегорый, фестываляў і строяў – усяго таго, што адносіцца да галіны мастацтва, рукатворных вобразаў. Але ў дадатак да таго ён спрабаваў вынайсці спосабы кіравання сіламі прыроды. Усё ў свеце, як ён лічыў, падпарадкоўваецца законам прапорцый статыкі і дынамікі. Знаўца сакрэтаў геаметрыі, гэты сярэдневяковы Фаўст пранікнуў і ў таямніцы сіл прыроды, і ў сутнасныя асновы разнастайных цудаў і эфектаў. Ён адным з першых усвядоміў значнасць эксперымента, аднак не стаў яго сляпым рабом. Зрэшты, практыку без апоры на навуку маэстра параўноўваў з мараком без компаса. Ён гаварыў: “Навука – палкаводзец, практыка – салдат”.

Валодаючы філасофскім складам розуму, мастак быў у той жа час бліскучым кавалерам у грамадстве, складаў забаўныя гісторыі і мудрагелістыя загадкі-прыпавесці. Выдатна спяваў і іграў, імправізуючы вершы і музыку, і нават вынаходзіў музычныя інструменты: вядома яго срэбная лютня ў форме галавы каня, ліра з галавой дракона, праграмуемы барабан.

Экспазіцыю склалі шматлікія выданні і публікацыі, прысвечаныя творчасці і жыццю Леанарда да Вінчы, у ліку якіх – А.І. Пячонкін “Загадочная Джоконда” (2009), G. Vasari “Vies des peintres” (1999), Ч. Нікал “Леонардо да Винчи. Полет разума” (2006) і інш. Шырока прадстаўлены на выстаўцы таксама рэпрадукцыі вядомых жывапісных шэдэўраў майстра: “Мона Ліза” (Джаконда), “Мадонна Літа”, “Мадонна з Немаўлём і святой Ганнай”, “Мадонна ў скалах”, “Мадонна з калаўротам”, “Пакланенне вешчуноў”. Наведвальнікі адкрыюць для сябе мастака і праз знакамітыя фрэскі “Тайная вячэра” і “Бітва пры Ангіяры”, а таксама праз серыю магічных партрэтаў фларэнтыйскіх дам Джынеўры дэі Бенчы і Чэчыліі Галерані.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 120 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-58.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам