ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Віртуальная прэзентацыя літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча
#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе фігурыруе выбітная гістарычная постаць

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя навіны

З 18 студзеня па 29 красавіка ў кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2020 год.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, каталогі, буклеты, артыкулы з перыядычных выданняў, выяўленчыя дакументы – матэрыялы з фондаў бібліятэкі пра ўсіх лаўрэатаў 2020 года, якія сваёй высокай духоўнасцю і плённай працай славяць родную Беларусь.

29 снежня 2020 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы № 498 “Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»”№ 499 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва” і № 500 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп»”.

Прэмія “За духоўнае адраджэнне” прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, якія спрыяюць умацаванню духоўных каштоўнасцей.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Унікальная выстаўка бальных убораў і аксесуараў адкрылася ў бібліятэцы

4 Сак 2021

4 сакавіка ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) адбылося адкрыццё ўнікальнага праекта “Бляск убораў і таямніцы флірту”. Экспанаты прадстаўлены з прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага.

Мастацкія выстаўкі

#BelBookChallenge прапануе: кнігі з дзяцінства ў перакладзе на беларускую мову

4 Сак 2021

BelBookChallenge не проста так прапануе вам наступную тэму – кнігі, што падабаліся ў дзяцінстве, у перакладзе на беларускую. Што за магчымасць, акрамя выкліку самому сабе, можа прымусіць нас вярнуцца да нечага ўжо прачытанага і асэнсаванага некалі?

Блог прафесійнага чытача

Экскурсія па творчасці Францішка Багушэвіча

4 Сак 2021

3 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла першая з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” экскурсія па творчасці Францішка Багушэвіча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. На  экскурсію завіталі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага ліцэя № 7 будаўніцтва.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111