ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Добрая парада даражэйшая за золата
Вялікі рэфарматар

Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і права

Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і права
Іншыя навіны

З 1 ліпеня па 30 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) дэманструецца выстаўка “Вялікая Айчынная вайна: гісторыя і права”, прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Мінск быў вызвалены савецкімі войскамі 3 ліпеня 1944 года. Цяпер гэта дата адзначаецца як Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У 1974 годзе ў азнаменаванне заслуг грамадзян горада ў барацьбе супраць нацызму Мінск атрымаў званне горад-герой.

Вялікая Айчынная вайна прынесла кардынальныя змены ў развіццё прамысловасці, навукі, металургіі, сельскай гаспадаркі, права і г.д. За гады вайны быў набыты каласальны практычны і тэарэтычны вопыт. Увесь дзяржаўны апарат пераходзіў на ваенны лад, змянялася праватворчая і прававыканаўчая дзейнасць, адбыліся пераўтварэнні ў прававой сістэме, якія дазволілі аб’яднаць і накіраваць усе сілы, каб адбіць нападзенне захопніка.

Пад час Вялікай Айчыннай вайны ўказы дзяржаўных праватворчых органаў працягвалі выступаць у якасці найважнейшага сродку правядзення ў жыццё палітыкі Савецкай дзяржавы, служылі сродкам рэалізацыі яе функцый.

Палажэнне ваеннага часу дало штуршок для змянення і дапаўнення савецкага заканадаўства, якія часта былі радыкальнымі і надзвычайнымі. У першую чаргу гэта адносілася да прававога рэгулявання пытанняў, звязаных з увядзеннем ваеннага палажэння, а ў шэрагу мясцовасцей, дзе ўзнікала пагроза захопу тэрыторыі, нават асаднага палажэння. Гэта быў спецыяльны прававы рэжым, які прадугледжваў значнае пашырэнне паўнамоцтваў ваенных улад, пашырэнне круга спраў, падсудных ваенным трыбуналам, прымяненне надзвычайных мер па забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі, ахове грамадскага парадку і ўмацаванні абараназдольнасці, а таксама вырашаў іншыя задачы, неабходныя для перамогі.

На выстаўцы прадстаўлены каля 50 адзінак дакументальных і архіўных матэрыялаў пра незабыўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, людзей, якія пакінулі ў яе летапісе мноства гераічных старонак.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дакументы знешняй палітыкі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
  • Прававая палітыка дзяржавы ў ваенны перыяд.
  • Партызанскі рух на тэрыторыі БССР.
  • Акупацыйны рэжым: міфы і рэальнасць.
  • Аперацыя “Баграціён” па вызваленні Беларусі.

Выстаўка можа зацікавіць гісторыкаў і прававедаў, якія даследуюць вопыт Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкаў, студэнтаў і курсантаў юрыдычных ВНУ, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй вялікай вайны і перамогі.

Карысныя спасылкі

Акты перыяду Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945)

"Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны": электронная база даных;

"Мемарыял": абагульнены камп’ютарны банк даных, які змяшчае інфармацыю пра абаронцаў Айчыны, якія загінулі і прапалі без звестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў пасляваенны перыяд;

"Подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.": агульнадаступны электронны банк дакументаў.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам