ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Праект “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” – дарослым
Што дае лічбавая трансфармацыя кніжніц?

Восеньскі калейдаскоп

Восеньскі калейдаскоп
Іншыя навіны

З 5 па 30 лістапада запрашаем на выстаўку “Восеньскі калейдаскоп”, якая праходзіць у зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164).

Восень – апошняя, самая чароўная ўсмешка года.
Уільям К. Брайант.

Увосень не хочацца нікуды спяшацца. Наадварот, гэта пара года схіляе да павольных шпацыраў па ўтульных алеях паркаў, дзе так рамантычна шамаціць пад нагамі лісце. Восень – час філасофскіх разважанняў, гарачай гарбаты, цёплага пледа і сяброўскіх гутарак. Час прыемнай меланхоліі, сузірання прыгожай прыроды і чытання новых кніг. Час, калі для нас асабліва важна саграваць адзін аднаго словамі і пачуццямі.

Наведаўшы выстаўку “Восеньскі калейдаскоп”, вы ўбачыце прыгажосць восені ў творах літаратуры, пазнаёміцеся з раманамі, якія сталі асновай цікавых экранізацый, даведаецеся, якія стравы можна прыгатаваць з восеньскіх дароў. Вас чакае падборка выдатных кніг, з якімі захочацца правесці ўтульны вечар з кубкам духмянай гарбаты.

Час работы выстаўкі:

пн. – чц. 10.00–19.00,
пт. 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.


Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам