ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт в’етнамскай парламенцкай дэлегацыі
Пагружэнне ў танец

Водныя рэсурсы свету: стан, праблемы, перспектывы выкарыстання

Водныя рэсурсы свету: стан, праблемы, перспектывы выкарыстання
Іншыя навіны

З 16 сакавіка па 12 красавіка 2009 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі (2-гі паверх, пакой 207 g) адкрыта выстаўка “Водныя рэсурсы свету: стан, праблемы, перспектывы выкарыстання”, прысвечаная Сусветнаму дню водных рэсурсаў.


Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 22 снежня 1992 года (рэзалюцыя 47/193) і з 1993 года штогод адзначаецца 22 сакавіка.

Жыццё без вады немагчымае. Вада мае найважнейшае значэнне для ўстойлівага развіцця грамадства, захавання прыроднага асяроддзя і скарачэння маштабаў жабрацтва і голаду. Без вады нельга забяспечыць здароўе і дабрабыт насельніцтва.

Аднак стан сусветных водных рэсурсаў застаецца нестабільным. З-за высокіх тэмпаў росту колькасці насельніцтва, непрадукцыйнага спажывання, забруджвання навакольнага асяроддзя, нізкай эфектыўнасці выкарыстання водных рэсурсаў запасы вады, якія маюцца на сённяшні дзень, спусташаюцца хуткімі тэмпамі. У дваццатым стагоддзі выкарыстанне вады павялічылася ў шэсць разоў і больш чым у два разы перавысіла тэмпы прыросту насельніцтва. На сёння ад недахопу вады пакутуюць каля 700 мільёнаў чалавек у 43 краінах свету, а да 2025 года з гэтай праблемай сутыкнуцца больш за 3 мільярды чалавек.

Усведамляючы ўсю важнасць існуючай праблемы, Генеральная Асамблея ААН вызначыла асноўныя мэты Сусветнага дня водных рэсурсаў:

  • спрыяць прыняццю адпаведных мер для рашэння праблемы забеспячэння насельніцтва пітной вадой;
  • інфармаваць грамадскасць пра важнасць аховы і захавання рэсурсаў прэснай вады і водных рэсурсаў у цэлым;
  • прыцягнуць да святкавання Сусветнага дня водных рэсурсаў урады, міжнародныя агенцтвы, няўрадавыя арганізацыі і прыватны сектар.

У рэзалюцыі 58/21 ад 23 снежня 2003 года Асамблея абвясціла перыяд 2005–2015 гадоў Міжнародным дзесяцігоддзем дзеянняў “Вада для жыцця” і заклікала сусветную супольнасць зрабіць усё магчымае для захавання, паляпшэння якасці і павелічэння колькасці прэснай вады для наступных пакаленняў. Асноўнай задачай Дзесяцігоддзя з’яўляецца падтрымка намаганняў для выканання прынятых на міжнародным уроўні абавязацельстваў па пытаннях вады і водазабеспячэння да 2015 года.

Рэспубліка Беларусь таксама падтрымлівае міжнародныя водныя ініцыятывы, накіраваныя на супрацоўніцтва, бяспеку і ўстойлівае развіццё ўсіх краін.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Сусветнага банка і г. д.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхэд), брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • водныя рэсурсы свету, іх стан і выкарыстанне;
  • міжнародныя вадатокі, кіраванне трансгранічнымі воднымі рэсурсамі;
  • дэфіцыт прэснай вады – глабальная праблема;
  • міжнародныя прававыя дакументы ў галіне захавання і выкарыстання водных рэсурсаў;
  • выкарыстанне, стан і ахова водных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая для вучоных, студэнтаў, аспірантаў, спецыялістаў у галіне гідралогіі, эканомікі прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя і ўсіх тых, хто цікавіцца праблемамі экалогіі.

Карысныя спасылкі

Комплекс мерапрыемстваў

Вада і санітарыя
Метэаралогія, клімат і водныя рэсурсы
ААН працуе над праблемамі захавання прэснай вады
Секцыя ЮНЕСКА па мерапрыемствах, прысвечаных пытанням водазабеспячэння *

«Вада і культура» – тэма Сусветнага дня водных рэсурсаў 2006 года, які праводзіцца пад эгідай ЮНЕСКА *
Сусветны дзень водных рэсурсаў
Чацвёрты сусветны водны форум *
Сусветны водны савет (інфармацыя пра папярэднія Сусветныя водныя форумы) *
Міжнародны год прэснай вады (2003 год)

Міжустановачная дзейнасць механізму «ААН – водныя рэсурсы»

Члены механизму «ААН – водныя рэсурсы» і іх адпаведныя парталы, прысвечаныя пытанням водазабеспячэння
Праграмма па ацэнцы міжнародных вод
*
Сумесная праграма ЮНІСЕФ і СААЗ па назіранні над водазабеспячэннем і санітарыяй *
Міжустановачная мэтавая група па пытанні «Гендэрны аспект і водныя рэсурсы» *
Аддзел па ўстойлівым развцці Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН *

Іншыя ўдзельнікі механізму «ААН – водныя рэсурсы»

Міжнародны даследчы інстытут па пытаннях клімату і грамадства Калумбійскага універсітэта (ЗША) *
Еўрапейская ініцыятыва па пытаннях водазабеспячэння *
Арганізацыя «Глабальнае воднае партнёрства» *
Міжнародная асацыяцыя гідрагеолагаў *
Міжнародная асацыяцыя гідрагеалагічных навук *
Міжнародная камісія па ірыгацыі і дрэнажы *
Міжнародная праграма па тэхналогіі і даследаваннях у галіне ірыгацыі і дрэнажу *
Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў *
Міжнародны інстытут па выкарыстанні водных рэсурсаў *
Міжнароднае аб’яднанне работнікаў грамадскага абслугоўвання *
Рамсарская канвенцыя аб водна-балотных угоддзях і яе Сакратарыят *
Савет па супрацоўніцтве ў галіне водазабеспячэння і санітарыі *
Сусветны водны савет *

Документы

Даклады генеральнага сакратара
Дакументы Савета па правах чалавека
Даклад Кансультацыйнага савета па водных рэсурсах і санітарыі пры генеральным сакратару «План дзеянняў Хасімота: комплекс мер»

Даклад аб асваенні водных рэсурсаў свету *
Душанбінская дэкларацыя па скарачэнні бедстваў
Брашура «Вада для жыцця»
Захаванне якасці рэсурсаў прэснай вады і забеспячэнне ёю: прымяненне комплексных падыходаў да асваення водных рэсурсаў, вядзення воднай гаспадаркі і водакарыстання (Частка 18, Парадак дня на XXI стагоддзе)
Экалагічна бяспечнае выдаленне цвёрдых адходаў і пытанні, звязаныя з ачысткай стокавых вод (Частка 21, Парадак дня на XXI стагоддзе)

Матэрыялы па пытаннях трансгранічных водных рэсурсаў

«Вада без межаў»
«Права на ваду»

«У вады таксама ёсць кошт»

* на англійскай мове

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам