ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё выстаўкі кніг Францыска Скарыны
Пажылыя людзі ў грамадстве: разуменне, павага, клопат

Вобраз духоўнай спадчыны

Вобраз духоўнай спадчыны
Іншыя навіны

З 1 кастрычніка па 29 лістапада ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Вобраз духоўнай спадчыны”, прысвечаная творчасці беларускага кампазітара, педагога А.Ю. Мдзівані.


Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1982), лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі (1988, 1996), прафесар (1993) Андрэй Юр’евіч Мдзівані нарадзіўся ў горадзе Тбілісі, скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі і на сённяшні дзень з’яўляецца найбуйнейшым прадстаўніком беларускай кампазітарскай школы мяжы XX–XXI стагоддзяў. Яго творчасць характарызуецца сінтэзам найважнейшых тэм гісторыі і сучаснасці, адлюстраваннем нацыянальнай праблематыкі, а таксама ўвасабленнем філасофскіх ідэй і канцэпцый.

Найбольш яркай асаблівасцю музыкі А. Мдзівані з’яўляецца эмацыянальнасць у злучэнні з рэльефнай вобразнасцю і прыгажосцю музычнага інтаніравання. У творах кампазітара прысутнічае свой непаўторны каларыт – вынік своеасаблівага сінтэзу ўсходняй і славянскай інтанацый.

Творчая спадчына кампазітара ахоплівае велізарны жанравы дыяпазон: гэта сцэнічныя творы (опера, балет, музычная камедыя), сімфанічная музыка (сімфоніі, сімфанічныя паэмы і карціны), камерна-інструментальныя, вакальна-інструментальныя і харавыя творы, песні і прыкладная музыка.

На выстаўцы прадстаўлены даведачныя выданні, кнігі і артыкулы, прысвечаныя Андрэю Юр’евічу, а таксама нотныя выданні твораў кампазітара. Сярод іх – сімфанічная паэма “Фрески “ (1967), п’еса “Остинато” (1974), сімфанічная паэма “Диалект” (1974), сімфонія № 6 “Полоцкие письмена” (1987), балет “Страсти “ (“Рогнеда”, паст. 1995), вакальныя творы і інш. Частка з іх прадстаўлена на аўдыядакументах у выкананні вядучых музыкантаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам