ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу
Запрашаем да супрацоўніцтва

Віртуальная выстаўка электронных выданняў

Віртуальная выстаўка электронных выданняў
Іншыя навіны

З 25 студзеня да ўвагі карыстальнікаў прадстаўлена пастаянная віртуальная выстаўка “Электронныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

У экспазіцыі прадстаўлены аўдыякнігі, электронныя энцыклапедыі, мастацкія фільмы, спектаклі і іншыя электронныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта каля 80 дыскаў, сістэматызаваных у восем тэматычных раздзелаў. Сярод іх – выданні па выяўленчым мастацтве, архітэктуры, віртуальныя падарожжы па музеях свету, даведнікі па Беларусі і іншая цікавая інфармацыя. Асобае месца займае раздзел, прысвечаны электронным выданням, створаным спецыялістамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстаўка мае простую навігацыю з гіперспасылкамі, якія перамяшчаюць карыстальніка ў раздзел, што яго цікавіць (кнопкі “Раздзелы”, “Далей”, “Назад”). Для пачатку прагляду выкарыстайце кнопку F5. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра канкрэтнае выданне клікніце на яго фота.

Віртуальная выстаўка "Электронныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" падрыхтавана супрацоўнікамі сектара абслугоўвання дакументамі па выяўленчым і відовішчных мастацтвах аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Пры наведванні бібліятэкі патрэбнае выданне можна заказаць і прагледзець у зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (3-ці паверх, памяшканне 305). Кансультацыю па пошуку і заказе электронных дакументаў можна атрымаць у супрацоўнікаў залы.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Аб прафесіі бібліятэкара – у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”

9 Чэр 2023

Загадчыца сектара захоўвання фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Курыліна стала госцем рубрыкі “Утренние профессии” ў праграме “Добрай раніцы, Беларусь!”.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Жыццёвая ісціна

9 Чэр 2023

Юбілейная выстаўка “Жыццёвая ісціна”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Уладзіміра Рыгоравіча Правасуда (1933–2011), праходзіць з 9 чэрвеня па 12 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – новы генеральны дырэктар

6 Чэр 2023

6 чэрвеня міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі новага генеральнага дырэктара – Вадзіма Францавіча Гігіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Фотапраект “Беларусь: чароўныя імгненні” прадстаўлены ў г. Бельцы

6 Чэр 2023

2 чэрвеня ў Цэнтры культуры і моладзі г. Бельцы (Рэспубліка Малдова) прайшла прэзентацыя фотапраекта “Беларусь: цудоўныя імгненні”, падрыхтаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Аб распрацоўцы новай рэдакцыі дзяржаўнага стандарту СТБ 7.20/ПР_2 “Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні”

6 Чэр 2023

1 чэрвеня адбылася рабочая нарада кіраўнікоў і спецыялістаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, рэспубліканскіх і абласных бібліятэк па пытанні распрацоўкі новай рэдакцыі дзяржаўнага стандарту СТБ 7.20/ПР_2 “Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам