ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь
Дзіцячы пакой запрашае на творчае мерапрыемства

Вернасць высакародным ідэалам

Вернасць высакародным ідэалам
Іншыя навіны

З 3 па 20 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Вернасць высакародным ідэалам”, прысвечаная 65-годдзю з дня ўступлення ў сілу Статута ЮНЕСКА.


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) была заснавана на Лонданскай канферэнцыі 6 лістапада 1945 г. Статут арганізацыі ўступіў у сілу 4 лістапада 1946 г. пасля ратыфікацыі дваццаццю дзяржавамі. У снежні 1946 г. ЮНЕСКА атрымала статут спецыялізаванай установы ААН. На сённяшні момант у арганізацыі налічваецца 193 краіны. У склад арганізацыі ўваходзіць 67 бюро і падраздзяленняў, размешчаных у розных частках свету. Штаб-кватэра арганізацыі размяшчаецца ў Парыжы, у Францыі.

Асноўная мэта ЮНЕСКА – садзейнічанне ўмацаванню міру і бяспекі шляхам пашырэння супрацоўніцтва народаў у галіне адукацыі, навукі і культуры ў інтарэсах забеспячэння ўсеагульнай павагі, справядлівасці, захавання законнасці і праў чалавека, а таксама асноўных свабод, абвешчаных у Статуце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, для ўсіх народаў, без адрознення расы, пола, мовы або рэлігіі.

З мэтай ажыццяўлення свайго мандата ЮНЕСКА выконвае пяць асноўных функцый:

  • праводзіць перспектыўныя даследаванні формаў адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі, неабходных у заўтрашнім свеце;
  • праводзіць распаўсюджванне, перадачу і абмен ведамі, абапіраючыся галоўным чынам на навуковыя даследаванні, падрыхтоўку і выкладанне;
  • ажыццяўляе нарматыўную дзейнасць: падрыхтоўку і прыняцце міжнародных актаў і абавязковых для выканання рэкамендацый;
  • аказвае паслугі экспертаў дзяржавам-членам для вызначэння іх палітыкі ў галіне развіцця і распрацоўкі праектаў у форме тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • ажыццяўляе абмен спецыялізаванай інфармацыяй.

ЮНЕСКА працуе над стварэннем умоў для дыялогу паміж цывілізацыямі, культурамі і народамі, які базіруецца на павазе агульных каштоўнасцей. У аснове ўсіх стратэгій і мерапрыемстваў ЮНЕСКА ляжаць шырокія Мэты ў галіне развіцця і пэўныя задачы міжнароднай супольнасці. Яны ўзгоднены на міжнародным узроўні і сфармуляваны ў Дэкларацыі тысячагоддзя (МРТ). Дасягненню гэтых мэт спрыяе ўнікальны характар сфер кампетэнцыі ЮНЕСКА, якія ахопліваюць адукацыю, навуку, культуру, камунікацыю і інфармацыю.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры з 1954 г. На працягу многіх гадоў пасля ўступлення Беларусі ў ЮНЕСКА гэта арганізацыя выкарыстоўвалася ў асноўным як трыбуна для распаўсюджвання інфармацыі пра рэспубліку і як адзін з нямногіх каналаў удзелу ў міжнародным жыцці. Пасля набыцця рэальнага суверэнітэту супрацоўніцтва з ЮНЕСКА пачало насіць і практычны характар. Яно адкрывае перад установамі навукі, культуры і адукацыі нашай краіны магчымасці для ўдзелу ў міжнародных інтэлектуальных абменах для прыцягнення міжнароднага вопыту, інфармацыйных матэрыялаў, тэхнічнай і іншай дапамогі.

Прапанаваная тэматычная выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Гісторыя стварэння ЮНЕСКА.
  • Асноўныя напрамкі дзейнасці ЮНЕСКА у пяці праграмных сектарах:
    • адукацыя;
    • дакладныя і прыродазнаўчыя навукі;
    • сацыяльныя і гуманітарныя навукі;
    • культура;
    • камунікацыі і інфармацыя.
  • ЮНЕСКА і Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай і французскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ЮНЕСКА, брашуры, буклеты.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнародных адносін, сацыёлагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ЮНЕСКА.

Карысныя спасылкі:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам