ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Арт-крок – 2012
Як увасобіць свае мары ў жыццё?

Веліч рускага пейзажа

Веліч  рускага пейзажа
Іншыя навіны

З 25 студзеня па 14 лютага ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) арганізавана выстаўка “Веліч рускага пейзажа”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, афартыста, акварэліста, пейзажыста І.І. Шышкіна (1832–1898).


“Наўрад ці ўступае які іншы народ ў гісторыю з такім багатым іглічным футрам на плячах”, – гэтыя словы пісьменніка Л. Лявонава абсалютна дакладныя і быццам сказаны пра сапраўды рускага мастака-вяціча Івана Іванавіча Шышкіна.

Рускі лес дачакаўся свайго мастака. Нават прозвішча ў яго лясное – Шышкін. Ён выйшаў на арэну сусветнага мастацтва з густых прыкамскіх лясоў. У ялабужскім лесе знайшоў прыгажосць, пра якую расказаў свету. Набыў рэдкае майстэрства – уменне перанесці рускі лес на карціну, ды так, што маленькая травінка на палатне бачная і водарам ігліцы і кветак патыхае. “Царом лясоў” называлі мастака сучаснікі, кожны раз захапляючыся тым, што ён “лясішча звалок цалкам з натуры” ды і ўставіў яго ў карціну. Творчасць мастака – энцыклапедыя гераічнага і эпічнага рускага пейзажа.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 120 дакументаў. Гэта альбомы, паштоўкі, календары, якія раскрываюць творчасць вядомага мастака. Сярод экспанатаў – рэпрадукцыі яго палотнаў “Дубовы гай”, “Жыта”, “Лясныя далячыні”, “Среди долины ровныя…” і многіх іншых, у якіх руская прырода паказана ва ўсёй яе эпічнай сіле, магутнасці і прыгажосці.

Дапаўняюць экспазіцыю перапіска і дзённікі мастака, мемуары пра І. Шышкіна яго сяброў-перадзвіжнікаў І. Рэпіна, І. Крамскога, В. Пярова.

У ліку экспанатаў – рэдкія выданні, ілюстраваныя І. Шышкіным: “Беседы о русском лесе” (1885, 1899, 1903) Д.Н. Кайгародава і “Истоки Волги” (1893) Я.П. Вішнякова.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам