ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Цікавыя факты пра кнігі
На роднай мове: прэзентавана новае выданне Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека

Вечная мелодыя жыцця

Вечная мелодыя жыцця
Іншыя навіны

З 11 снежня па 10 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вечная мелодыя жыцця”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Кастуся Кірэенкі (1918–1988).

Творчы дыяпазон Кастуся (Канстанціна Ціханавіча) Кірэенкі надзвычай шырокі, але пры ўсім гэтым ён перш за ўсё паэт, паэт самабытнага таленту. Паэзія яго непарыўна звязана з лёсам свайго пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайной. Тонкая настраёвасць і лірызм у ёй спалучаюцца з узнёслым пачуццём любові да роднай зямлі, са свежасцю і багаццем адценняў перажыванняў. Паэтычная творчасць К. Кірэенкі – прыкметны ўклад у пасляваенную беларускую паэзію.

Распачынае выстаўку раздзел “Сіла праўды маёй”, які знаёміць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай Кастуся Кірэенкі. На экспазіцыйных паліцах – яго першы зборнік вершаў “Ранак ідзе”, кнігі паэзіі “Пасля навальніцы”, “Родны свет”, “Смага”, “Кніга ста песень” і іншыя, а таксама зборнікі аповесцей і апавяданняў “Ручаіны шукаюць ракі”, “Вандроўнае шчасце”, публіцыстыкі “Амерыка здалёку і зблізку”, кніга ўспамінаў і эсэ “Заўсёды з Радзімай”. Праявіў увагу пісьменнік і да дзяцей, аб чым сведчаць зборнікі “Зялёнае рэха”, “Размова з капітанамі”, “Алесева кніжка” і інш.

Распачынае выстаўку раздзел “Сіла праўды маёй”, які знаёміць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай Кастуся Кірэенкі. На экспазіцыйных паліцах – яго першы зборнік вершаў “Ранак ідзе”, кнігі паэзіі “Пасля навальніцы”, “Родны свет”, “Смага”, “Кніга ста песень” і іншыя, а таксама зборнікі аповесцей і апавяданняў “Ручаіны шукаюць ракі”, “Вандроўнае шчасце”, публіцыстыкі “Амерыка здалёку і зблізку”, кніга ўспамінаў і эсэ “Заўсёды з Радзімай”. Праявіў увагу пісьменнік і да дзяцей, аб чым сведчаць зборнікі “Зялёнае рэха”, “Размова з капітанамі”, “Алесева кніжка” і інш.

Перакладчыцкая дзейнасць Кастуся Кірэенкі прадстаўлена ў раздзеле “Талент шчыры і шчодры”. Зацікавяць чытачоў і творы аўтара, перакладзеныя на рускую, украінскую, латышскую, балгарскую, армянскую, англійскую і іншыя мовы свету.

Матэрыялы, якія раскрываюць шматграннасць асобы Канстанціна Ціханавіча Кірэенкі, своеасаблівасць яго таленту, сабраны ў раздзеле “Словы, адшуканыя пачуццём”. Сярод літаратуры пра пісьменніка – кніга А.С. Гурскай “Адказнасць перад часам”, шматлікія артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам