ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Першакніга беларускага народа
Глыбіні слова і музыкі

Важкасць слова

Важкасць слова
Іншыя навіны

З 1 па 28 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Важкасць слова”, прысвечаная 70-годдзю беларускага літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка Міхася Тычыны.


Імя вучонага, доктара філалагічных навук Міхаіла Аляксандравіча Тычыны добра вядома не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за яе межамі. Больш за чатыры дзесяцігоддзі ён нястомна прымнажае набыткі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі, даследуе праблемы літаратурных узаемасувязей.

Плёнам шматгадовай даследчыцкай і выкладчыцкай працы пісьменніка сталі кнігі, якія экспануюцца ў раздзеле “Даследчык прозы”. Сярод іх – манаграфіі “Кузьма Чорны: эвалюцыя мастацкага мыслення” (1973, 2004), “Народ і вайна” (1985), “Карані і крона: фальклор і літаратура” (1991, 2002), “Аляксандр Пушкін і Якуб Колас” (1999), “Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння” (2012), зборнікі літаратурна-крытычных артыкулаў “Змена квадры” (1983), “Час прозы” (1988), зборнік літаратурна-дакументальных матэрыялаў пра беларускі і ўкраінскі род Тычынаў “Вялікія і Малыя Тычыны: легенды і рэальнасць” (2011).

Адметнае месца на выстаўцы займаюць працы літаратуразнаўчага характару, напісаныя ў суаўтарстве з В. Жураўлёвым, Л. Баршчэўскім, П. Васючэнкам і іншымі даследчыкамі беларускай літаратуры.

Раздзел “Грані майстэрства” змяшчае падручнікі і мнагатомныя даследаванні па беларускай літаратуры, выданні па беларуска-рускіх, беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязях, адным з аўтараў якіх з’яўляецца Міхась Тычына. Тут прадстаўлены і шматлікія публікацыі пісьменніка (даклады, выступленні, рэцэнзіі, каментарыі, уступныя артыкулы, пасляслоўі), а таксама яго мастацкія празаічныя і паэтычныя творы, якія змешчаны ў часопісах і калектыўных зборніках.

Наведвальнікі выстаўкі могуць пазнаёміцца з кнігамі аўтабіяграфічных аповесцей і апавяданняў пісьменніка “Дажынкі” (1979, 1981 /на рускай мове/) і “Вяртанне: аповесць пра Кузьму Чорнага” (1984), у якіх адчуваецца неардынарнасць светапогляду аўтара.

Выданні, змешчаныя ў раздзеле “На пульсе сучаснасці”, сведчаць пра навукова-рэдактарскую і перакладчыцкую дзейнасць Міхася Тычыны.

Завяршае экспазіцыю раздзел “Неардынарнасць асобы”, у якім прадстаўлены публікацыі пра жыццё і творчы шлях пісьменніка.

Выстаўка змяшчае больш за 200 дакументаў і багата ілюстравана фотаздымкамі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам