ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Коласавы парасткі
Мелодыі любімых фільмаў

Ваша выбарчае права

Ваша выбарчае права
Іншыя навіны

З 5 студзеня па 31 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта выстаўка “Ваша выбарчае права: 15 гадоў Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь".


Аналіз беларускага выбарчага заканадаўства і практыкі яго ўжывання пасля прыняцця Канстытуцыі ў 1994 г. і асабліва пасля ўнясення змен у Канстытуцыю ў 1996 г. паказвае, што выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сучасны момант у істотнай ступені ўвабрала ў сябе ўстаноўленыя Канстытуцыяй міжнародныя стандарты адносна прынцыпаў усеагульнага і роўнага выбарчага права пры тайным галасаванні, а таксама абавязковасці і перыядычнасці выбараў.

Прадметам рэгулявання заканадаўства аб выбарчай сістэме і рэферэндуме з’яўляюцца грамадскія адносіны, якія ўзнікаюць пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выбараў і адклікання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, а таксама пры падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму (народнага галасавання).

Асноўнай крыніцай у гэтай сферы заканадаўства з’яўляецца Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь – кадыфікаваны акт, які найбольш поўна рэгламентуе пераважную большасць пытанняў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў розных узроўняў, а таксама арганізацыяй і правядзеннем рэспубліканскіх і мясцовых рэферэндумаў. Падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 20 лютага 2000 г. Выбарчы кодэкс падраздзяляецца на агульную і асаблівую часткі.

Выбарчае заканадаўства з’яўляецца адной з галін права, якая найбольш дынамічна развіваецца. Практыка прымянення заканадаўства ў нашай краіне і вопыт выкарыстання падобнага выбарчага заканадаўства ў іншых краінах з’яўляюцца падставай для ўнясення змен і дадаткаў у законы, якія ўлічваюць у большай ступені сучасныя палітычныя рэаліі і інтарэсы грамадзян краіны.

Экспазіцыя налічвае каля 40 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні. Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Выбарчы кодэкс – інстытут канстытуцыйнага права.
  • Прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Беларусь: арганізацыйна-прававыя аспекты.
  • Нарматыўна-прававая аснова выбараў у Нацыянальнысход Рэспублікі Беларусь.
  • Выбарчыя сістэмы і выбарчыя тэхналогіі замежных краін.
  • Абскарджанне парушэнняў выбарчых праў.

Выстаўка прызначана навуковым работнікам, выкладчыкам, упраўленцам, паліттэхнолагам і ўсім, хто цікавіцца электаральнымі кампаніямі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Спіс літаратуры

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам