ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Конкурс “Малады беларускі экслібрыс”
Беларусазнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу

“Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі

“Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі
Іншыя навіны

30 сакавіка ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Узноўлены шэдэўр”, на якой упершыню дэманструецца арыгінальная гравіравальная дошка ХVII ст. і ўзноўленая з яе гравюра з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага.

Унікальны экспанат прадстаўлены з прыватнага збору калекцыянера Алега Судлянкова, тэхналогія друку гравюры з рарытэтнай дошкі ўзноўлена мастаком-графікам Віктарам Саўчанкам.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. Ён нагадаў аб важнасці вяртання гісторыка-культурных помнікаў нашай спадчыны і іх папулярызацыі. Падкрэсліў, што выстава – добры прыклад супрацоўніцтва ў гэтай сферы дзяржаўных і прыватных ініцыятыў.

2_szedeur.JPG

Бібліяфіл і калекцыянер гравюр і экслібрысаў Алег Судлянкоў распавёў аб гісторыі ўзнікнення шэдэўра і яго мастацкіх асаблівасцях. А таксама падзякаваў Нацыянальнай бібліятэцы за магчымасць прадставіць унікальную дошку і гравюру-адбітак у экспазіцыі музея для шырокага кола наведвальнікаў.

3_szedeur.JPG

Мастак-графік Віктар Саўчанка падзяліўся сакрэтамі тэхналогіі стварэння медзярытаў і друку з гравіравальных дошак. Пры непасрэдным удзеле майстра да выставы створаны відэафільм, які падрабязна асвятляе працаёмісты спосаб стварэння адбіткаў у тэхніцы медзярыту.

5_szedeur.JPG

У сваім выступленні бібліяфіл і калекцыянер Пётр Краўчанка адзначыў, што выстава дазваляе бліжэй пазнаёміцца з шэдэўрамі кніжнай графікі і падкрэсліў значнасць падзеі для захавання і ўмацавання традыцый і ўзаемасувязяў у культурнай прасторы між народамі.

Напрыканцы мерапрыемства калекцыянер Алег Судлянкоў перадаў у фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбітак гравюры з арыгінальнай дошкі, а таксама правёў цікавую аўтарскую экскурсію па выставе для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства.


Выстава “Узноўлены шэдэўр” будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 30 мая 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам