ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У НББ адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны Дню абаронца Айчыны
Да ўвагі карыстальнікаў

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць
Іншыя навіны

Сёлета Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь адзначаюць 90-гадовы юбілей з часу свайго заснавання. З гэтай нагоды Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь арганізавана кніжна-дакументальная выстаўка.


Менавіта 23 лютага 1918 г. быў абвешчаны Днём абароны сацыялістычнай Айчыны, а пачынаючы з 1919 г. стаў адзначацца як Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флота.


Рэспубліка Беларусь праводзіць шматвектарную міралюбівую палітыку, накіраваную на падтрымку міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і не разглядае ні адну з дзяржаў у якасці патэнцыяльнага праціўніка. Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, створаныя Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 1991 г., з’яўляюцца правапераемнікам Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі і сталі прадаўжальнікамі лепшых баявых традыцый некалькіх гераічных пакаленняў абаронцаў Айчыны.

Частка святочнай экспазіцыі з фондаў НАРБ размешчана ў атрыуме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі.Тут прадстаўлены некаторыя экзэмпляры з унікальнай архіўнай калекцыі (налічвае звыш 500 экз.) - рукапісныя баявыя лісткі і сценгазеты, што рыхтаваліся і выпускаліся ў партызанскіх брыгадах і атрадах да Дня Чырвонай Арміі. Гэта своеасаблівыя помнікі партызанскай творчасці, летапісу ўсенароднай барацьбы ў тыле ворага.


У экспазіцыі прысутнічаюць таксама архіўныя справы па гісторыі Беларускага штаба партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта данясенні, справаздачы партызанскіх брыгад і атрадаў аб правядзенні баявых аперацый, загады камандавання, спісы асабістага складу, дакументы на ўзнагароды і г.д.

У кальцавым калідоры 2-га паверха знаходзіцца другая частка святочнай экспазіцыі, дзе прадстаўлена каля 150 дакументаў з фондаў НББ, у якіх разглядаецца гісторыя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, аналізуецца вопыт ваеннага будаўніцтва ў рэспубліцы з пачатку 1990-х гадоў, раскрываюццаасноўныя накірункі рэфарміравання ваеннай арганізацыі дзяржавы і Узброеных Сіл на сучасным этапе. Выстаўка змяшчае асноўныя дакументы ў галіне забеспячэння нацыянальнай бяспекі, Законы Рэспублікі Беларусь, распрацаваныя Міністэрствам абароны.
Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 267-29-52
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам