ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Глыбіня і грунтоўнасць
Праблема абароны праў бежанцаў: гістарычныя вытокі і сучаснасць

Увесь свет чалавечых пачуццяў

Увесь свет чалавечых пачуццяў
Іншыя навіны

З 13 чэрвеня па 31 ліпеня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Увесь свет чалавечых пачуццяў”, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння нарвежскага кампазітара Эдварда Грыга.


Імя выдатнага кампазітара, піяніста і дырыжора Э. Грыга займае ў еўрапейскай музыцы асаблівае месца. Ён – першы класік нарвежскай музыкі, які паставіў музычную культуру Нарвегіі ў шэраг з перадавымі нацыянальнымі школамі Еўропы. Яго творчасць цесна звязана з жыццём нарвежскага народа, рознымі бакамі яго побыту, выявамі роднай прыроды. Менавіта таму творы Грыга напоўнены рысамі нарвежскага музычнага фальклору. Усе музычна-выразныя сродкі, выкарыстаныя кампазітарам у яго творах (будзь то гармонія, мелодыка, рытміка), нясуць у сабе яркі, фальклорны пачатак, надаючы стылю кампазітара непаўторную індывідуальнасць.

Круг жанраў, да якіх звяртаўся кампазітар, даволі шырокі. Гэта фартэпіянныя творы, якія змяшчаюць у сабе як жанры мініяцюры (вальсы, невялікія лірычныя п’есы), так і буйныя фартэпіянныя творы (санаты, балада). Э. Грыгам напісана велізарная колькасць песень і рамансаў. Важнае месца ў яго творчасці займаюць сімфанічныя творы. Акрамя гэтага, кампазітар звяртаўся да жанраў вакальна-сімфанічнай, тэатральнай і харавой музыкі, а таксама займаўся публіцыстычнай дзейнасцю.

На выстаўцы шырока прадстаўлены кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў, прысвечаныя жыццю і творчасці Э. Грыга Сярод дакументаў, што экспануюцца, – “Избранные статьи и письма” кампазітара, выдадзеныя ў Маскве ў 1966 г.

Асноўная частка экспазіцыі – нотныя выданні і аўдыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод іх – музыка да драмы Г. Ібсена "Пер Гюнт", канцэрт для фартэп'яна з аркестрам, "Лірычныя п'есы&ruot;, сюіта "З часоў Хольберга", "Паэтычныя малюнкі", "Нарвежскія танцы", а таксама вакальныя сачыненні (рамансы і песні). Наведвальнікі маюць магчымасць праслухаць гэтыя і іншыя творы ў выкананні Вана Кліберна, Эміля Гілельса, Леаніда Когана, Віктара Мяржанава, Міхаіла Плятнёва, Барыса Гмыры, Наталлі Раждзественскай і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю рэпрадукцыі партрэтаў Э. Грыга (мастакі А. Гарпенка і Э. Верэншоль).

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам