ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Перадавыя тэхналогіі – залог эканоміі і поспеху энергетычнай бяспекі краіны
"Залатое кола" Мінска

Усё жыццё – гімн працы

Усё жыццё – гімн працы
Іншыя навіны

З 3 лістапада па 8 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Усё жыццё – гімн працы”, прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара, педагога і дырыжора М.М. Іпалітава-Іванава (1859–1935).


Выпускнік Пецярбургскай кансерваторыі, вучань М.А. Рымскага-Корсакава, прафесар, рэктар Маскоўскай кансерваторыі, дырыжор прыватнай рускай оперы і Вялікага опернага тэатра ў Маскве Міхаіл Міхайлавіч Іпалітаў-Іванаў актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтве музычнай культуры савецкага перыяду. У сваёй творчасці кампазітар прытрымліваўся традыцый рускай музычнай класікі. Яго музыцы ўласцівы такія рысы, як жанравая разнастайнасць, меладычная распеўнасць, эмацыянальная ўраўнаважанасць. У шэрагу сачыненняў ён выкарыстаў музычны фальклор Каўказа і Сярэдняй Азіі. Папулярнымі сталі яго "Каўказскія эскізы" для аркестра (1894). Кампазітарам былі напісаны оперы “Ася” (1900), “Здрада” (1909) і іншыя, а таксама сімфанічныя творы, камерна-інструментальныя ансамблі, рамансы. Сярод яго сачыненняў – праваслаўная духоўная музыка. Ён аўтар музыказнаўчых прац, у ліку якіх “Учение об аккордах, их построение и разрешение” (1897), “50 лет русской музыки в моих воспоминаниях” (1934).

На выстаўцы шырока прадстаўлены творы М. Іпалітава-Іванава. Гэта харавая музыка "Сасна", “Гімн працы”, “Востраю сякірай”, “Горныя вяршыні”, “Лісце ў садзе шамаціць”, “Накцюрн”; вакальная – рамансы і песні "Эльзаская балада", “Рамансеро”, “Водбліск далёкай зары”, “Прывіды шчасця”, “Песня рыбкі”, “Грузія”, “Я ведаю, што значыць вар’яцка рыдаць”; сцэны і арыі з опер “Здрада”, “Ася”, “Оле з Нордланда” (1916) і інш. Экспазіцыя змяшчае кнігі аўтара “Учение об аккордах, их построение и разрешение” (1897) і “Письма. Статьи. Воспоминания” (1986).

Дапаўняюць выстаўку артыкулы і кнігі пра жыццёвы і творчы шлях М. Іпалітава-Іванава.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

21 Кас 2020

Як шмат пытанняў выклікае спалучэнне слоў «беларуская мова»… А колькі ж гадоў гэтай мове? Можа, яе прыдумалі пісьменнікі пачатку ХХ стагоддзя? А ці самастойная гэтая мова? Адкуль яна з’явілася і хто на ёй размаўляў? Ці захаваліся старажытныя тэксты на гэтай мове?.. Даём слова вядучаму навуковаму супрацоўніку Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдату філалагічных навук Ірыне Будзько.

Навіны бібліятэк

Апублікавана праграма VII Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры"

20 Кас 2020

Запрашаем азнаёміцца з праграмай VII Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры", арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

П'есы: як іх чытаць і ўвогуле навошта

16 Кас 2020

Якім бы захопленым чытачом вы ні былі, колькі б тон кніг ні паглыналі, прынамсі адзін жанр літаратуры пазбег вашай увагі. П'есы! У нас трохі цьмянае ўяўленне пра іх – шмат дыялогаў, няма апісанняў, размовы з чэрапам... Мы часта ўспрымаем п'есы як падрыхтоўчы матэрыял да пастаноўкі, быццам бы адкрываць іх павінны толькі рэжысёры з акцёрамі. Але што калі я скажу вам, што п'есы можна чытаць наогул усім? Уладкоўвайцеся і разамніце галасавыя звязкі – мы пачынаем!

Аўтарскі погляд

111