ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Лепшыя кніжныя падарункі – 2013
Вернасць сваёй дарозе

Устойлівая энергетыка на карысць кожнага

Устойлівая энергетыка на карысць кожнага
Іншыя навіны

З 3 студзеня па 13 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Устойлівая энергетыка на карысць кожнага”, прысвечаная Дзесяцігоддзю ўстойлівай энергетыкі для ўсіх (2014–2024).


Генеральная Асамблея ААН абвясціла перыяд з 2014 па 2024 год Дзесяцігоддзем устойлівай энергетыкі для ўсіх на сваёй 67-й сесіі 21 снежня 2012 года (A/RES/67/215).

Прадстаўнікі практычна ўсіх дзяржаў – членаў ААН у прынятай рэзалюцыі адзначылі, што забеспячэнне доступу да сучасных і недарагіх паслуг па энергазабеспячэнні будзе спрыяць скарачэнню маштабаў галечы і паляпшэнню ўмоў і ўзроўню жыцця большасці насельніцтва свету.

Якасць энергетычных паслуг аказвае велізарнае ўздзеянне на прадукцыйнасць працы, ахову здароўя, адукацыю, змену клімату, бяспеку харчу і водных рэсурсаў, а таксама паслугі сувязі. Адсутнасць доступу да экалагічна чыстых, недарагіх і надзейных крыніц энергіі стрымлівае развіццё чалавечага патэнцыялу, сацыяльнае і эканамічнае развіццё і з’яўляецца асноўнай перашкодай на шляху дасягнення мэт у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя.

У рэзалюцыі адзначалася, што на сённяшні дзень 2,6 мільярда чалавек у краінах, якія развіваюцца, выкарыстоўваюць для гатавання ежы і ацяплення традыцыйныя віды біямасы і 1,3 мільярда чалавек не маюць доступу да электраэнергіі. Але нават у тых выпадках, калі энергазабеспячэнне прапаноўваецца, мільёны маламаёмасных людзей не могуць яго аплачваць.

На дадзены час доля новых і аднаўляльных крыніц энергіі ў сусветным энергетычным балансе ўсё яшчэ невялікая ў сілу высокага кошту адпаведных тэхналогій. У гэтай сувязі Асамблея рэкамендавала прыняць меры па забеспячэнні эканамічнай эфектыўнасці выкарыстання новых і аднаўляльных крыніц энергіі шляхам больш актыўнага аказання дапамогі ў галіне навуковых даследаванняў і вопытна-канструктарскіх распрацовак.

Рэзалюцыя заклікала ўрады да мабілізацыі фінансавых рэсурсаў, перадачы тэхналогій на ўзаемна ўзгодненых умовах, нарошчвання патэнцыялу і распаўсюджвання новых і існуючых экалагічна бяспечных тэхналогій у краінах, якія развіваюцца, і краінах з пераходнай эканомікай. Генеральная Асамблея ААН рэкамендавала ўрадам ствараць спрыяльныя ўмовы для папулярызацыі і выкарыстання новых і аднаўляльных крыніц энергіі і больш эфектыўнага энергаспажывання.

Захаванне энергетычнай бяспекі дзяржавы застаецца прыярытэтным напрамкам развіцця галіны і з’яўляецца найважнейшым складнікам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. На дзяржаўным узроўні прыняты шэраг праграмных дакументаў, якія вызначаюць асноўныя шляхі развіцця энергетычнай галіны. Сярод іх – Канцэпцыя энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Стратэгія развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, Асноўныя напрамкі энергетычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная праграма будаўніцтва ў 2011–2015 гадах гідраэлектрастанцый у Беларусі і інш.

Галоўным прыярытэтам энергетычнай палітыкі нашай дзяржавы з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергіі як сродку для паніжэння выдаткаў грамадства на энергазабеспячэнне, забеспячэнне ўстойлівага развіцця краіны, павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыйных сіл і аховы навакольнага асяроддзя.

Выстаўка налічвае каля 100 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Сусветная энергетыка: стан, праблемы, перспектывы.
  • Міжнародная энергетыка і экалагічная бяспека.
  • Аднаўляльныя крыніцы энергіі і энергазахаванне.
  • Энергетычная палітыка і шляхі развіцця энергетыкі асобных краін і рэгіёнаў.
  • Энергетычная палітыка Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка будзе цікавай спецыялістам у сферы энергетыкі, інжынерна-тэхнічным работнікам, эколагам, палітолагам, сацыёлагам, а таксама студэнтам, аспірантам і выкладчыкам ВНУ.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам