ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
IV Рэспубліканскі агляд-конкурс
XVIII Каардынацыйны Савет СНД па ўрадавай сувязі

Услаўляючы радасць жыцця

Услаўляючы  радасць  жыцця
Іншыя навіны

З 1 па 30 жніўня 2008 года ў чытальнай зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка "Услаўляючы радасць жыцця", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Браніслава Пятровіча Спрынчана, беларускага рускамоўнага паэта, перакладчыка, які трагічна загінуў 8 ліпеня 2008 года.


У сваёй творчасці Браніслаў Спрынчан усхваляў справы, якімі займаецца чалавек на карысць людзям. Жыццёвая праўдзівасць складае пафас большасці яго вершаў. Паэт-лірык услаўляў прыгажосць жыцця, прыроду, каханне да жанчыны, любоў да Радзімы, уздымаў экалагічныя праблемы.

Увазе наведвальнікаў выстаўкі прадстаўлена каля 70 адзінак дакументаў, якія сістэматызаваны ў некалькіх раздзелах.

Аснову першага раздзела “Права на будучыню" складаюць зборнікі паэзіі Б. Спрынчана: "Над кручами Сожа" (1957), "В центральном пролете" (1961), "Ветер на откосах" (1964), "Плавка" (1968), "Чертылица" (1970), “Ясень" (1973), “Вечная страда" (1978), “Стремнина" (1983), "Сотворение" (1983), "Надежды нежные ростки" (1986), “Свет любви” (1988), "Васильки на беломполотне" (1990), "Жизни вечные круги" (1990), “Смутный день” (1994), “Вербная неделя” (2002), “Осенний вереск” (2006). Працягам з’яўляецца экспазіцыя публікацый твораў аўтара, змешчаных у калектыўных паэтычных зборніках і часопісах .

Перакладчыцкая дзейнасць Б.П. Спрынчана прадстаўлена ў раздзеле "Вынік натхнёнай працы" зборнікамі такіх паэтаў, як П. Макаль, М. Багдановіч, асобнымі вершамі Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, П. Панчанкі, Р. Барадуліна, А. Пысіна, Я. Янішчыц і інш. Б. Спрынчан сумесна з Г. Пашковым з’яўляўся ўкладальнікам зборніка “Роднасць” (змяшчае творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў на дзвюх мовах) і кнігі "Зорка зорцы голас падае”, у якую ўвайшлі выбраныя вершы М. Лермантава на рускай мове і ў перакладзе А. Куляшова на беларускую мову. Гэтыя выданні таксама прадстаўлены ў дадзеным раздзеле.

Шмат твораў Б. Спрынчана выдадзена ў перакладах на беларускую, украінскую, казахскую мовы. Усе гэтыя творы экспануюцца ў раздзеле "Шчырае пастаянства". На выстаўцы прадстаўлены як асобныя зборнікі паэта, так і публікацыі ў перыядычных выданнях.

Раздзел "Свет паэта" змяшчае публікацыі аб жыцці і творчасці юбіляра. Аўтарамі артыкулаў з’яўляюцца С. Гаўрусёў, А. Грыгарэнка, В. Ліпневіч, М. Мішчанчук, І. Саламевіч і інш.

Кантактны тэл. 293-77-16

   

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам