ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі
Доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Elsevier

Усе стыхіі

Усе стыхіі
Іншыя навіны

З 30 студзеня па 2 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць мастацкая і тэматычная кніжная выстаўка з аднайменнай назвай "Усе стыхіі".



Прырода шчодра падаравала чалавецтву ўсё, што неабходна яму для існавання. Чалавек па-свойму прыстасаваўся да яе ўмоў, нават часам і да яе капрызаў. Нам здаецца, што мы вывучылі нашу планету ўздоўж і папярок, а вывучыўшы, асвоілі яе прыродныя рэсурсы, заваявалі глыбіні акіяна і пачалі пакараць космас. Аднак сілы прыроды яшчэ не да канца падуладныя чалавецтву, неспакойная Зямля мацней за нас. Бываюць такія трагічныя сітуацыі і акалічнасці, калі чалавек не мае сілы штосьці здзейсніць для свайго выратавання. Мы жывем на планеце, дзе кіруюць стыхіі, і дагэтуль бяссільныя супраць іх!
Стыхіі нашай планеты – тэма прадстаўленай выстаўкі, якая ўвабрала ў сябе мноства навуковых звестак і фактаў аб воднай, вогненнай, зямной і паветранай стыхіях: паводках і ўраганах, пясчаных бурах і вывяржэннях вулканаў, абвалах і цунамі, міражах і метэарытах, гейзерах, землятрусах...
Аб сілах прыроды, па-ранейшаму непазнаных і непакорных, аб самых грандыёзных прыродных катаклізмах і тэхнагенных катастрофах, якія ўзрушылі чалавецтва, аб цікавых знаходках навукоўцаў, аб рэкордных праявах стыхіі (часта трагічных, але часам і кур’ёзных) і аб тым, што нас, магчыма, яшчэ чакае ў будучыні, і распавядае выстаўка.
Экспазіцыя налічае больш за 100 дакументаў навукова-папулярнага характару. Гэта кнігі папулярнай серыі «100 великих», кнігі-сенсацыі, самыя разнастайныя энцыклапедыі, даведнікі аб надвор’і, якія ахопліваюць усе краіны свету, даведнікі па самых таямнічых, загадкавых і святых месцах планеты, навуковыя манаграфіі з дэталёвымі звесткамі аб глабальных зменах у клімаце, даследаванні анамальных з’яў у прыродзе і г. д.
Асаблівую цікавасць уяўляюць такія кнігі, як «Силы и законы природы» фізіка, дацэнта Венскага універсітэта А. Лампа (1898), дзе зразумела і займальна выкладзены асноўныя тэарэтычныя паняцці сучаснай фізікі, а таксама «Вулканы и землетрясения» нямецкага прафесара М. Неймара (1902).
Выстаўка размешчана ў кальцавым калідоры 2-га паверха (каля галерэі «Ракурс»).
Кантактны тэлефон 293-28-86
 
Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам