ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Глабальная катастрофа – нацыянальная бяда
“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”

Унікальны гукавы свет Сяргея Пракоф’ева

Унікальны гукавы свет Сяргея Пракоф’ева
Іншыя навіны

З 13 красавіка па 28 чэрвеня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Унікальны гукавы свет Сяргея Пракоф’ева”, прысвечаная 120-годдзю рускага кампазітара, піяніста, дырыжора С.С. Пракоф’ева (1891–1953).


Сяргей Сяргеевіч Пракоф’еў увайшоў у гісторыю расійскай і сусветнай музычнай культуры як геніяльны кампазітар, наватар, які стварыў глыбока самабытны стыль, сваю сістэму выразных сродкаў. Яго музыка ўвасабляе гарманічнае і радаснае адчуванне жыцця, прасякнута духам дзейснай энергіі. Яна разнастайная па змесце, які яднае ў сабе эпас і лірыку, драматызм і гумар, характарыстычнасць і псіхалагізм.

Трывала звязаная з традыцыямі мінулага, творчасць Пракоф’ева пашырыла межы музычнага мастацтва ў галіне мовы, зместу, сродкаў выразнасці, уяўляючы сабой перадавую і наватарскую з’яву сучаснай эпохі.

Оперная і балетная творчасць кампазітара, якая ахоплівае шырокае кола нетрадыцыйных сюжэтаў, новыя прынцыпы і прыёмы музычнай драматургіі, належыць да ліку рэфарматарскіх заваёў музычнага тэатра.

Не менш значныя дасягненні Сяргея Пракоф’ева ў іншых жанравых сферах. Такімі з’яўляюцца яго 7 сімфоній, што своеасабліва сінтэзуюць і развіваюць традыцыі эпічнага і лірыка-жанравага сімфанізму.

Самабытны стыль фартэпіянных сачыненняў Сяргея Сяргеевіча Пракоф’ева (9 санат і 5 канцэртаў, цыклы) з яго ўдарнай трактоўкай інструмента і прымяненнем раннекласіцысцкіх фактурных прыёмаў адыграў значную ролю ў фарміраванні новага піянізму ў музыцы XX ст.

Музыка Сяргея Пракоф’ева, заваяваўшы велізарную папулярнасць ва ўсім свеце, аказала значны ўплыў на творчасць многіх савецкіх і замежных кампазітараў.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 150 дакументаў. Сярод іх – кнігі пра жыццё і дзейнасць С. Пракоф’ева, дзённікі кампазітара, гуказапісы твораў, у тым ліку і яго выканальніцкая творчасць, прадстаўленыя на кампакт-дысках і грампласцінках. Шырока экспануюцца і нотныя выданні твораў аўтара: балеты, оперы, канцэрты, сімфоніі, санаты, музыка да тэатральных пастановак і кінафільмаў, дзіцячая музыка.

Кантактны тэлефон: 293-27-53.

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам