ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Урачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Слова”
Славісты: што пра іх трэба ведаць

"У пачатку было Слова..."

"У пачатку было Слова..."
Іншыя навіны

З 22 жніўня па 30 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) размешчана выстаўка “У пачатку было Слова...”, прысвечаная 1150-годдзю славянскага пісьменства.


Хрышчэнне Русі і зараджэнне на яго аснове старажытнага славянскага пісьменства – гэта адна з найбольш значных падзей ранняга Сярэднявечча, пераломны момант у нацыянальнай культуры ўсіх усходнеславянскіх народаў. Менавіта з гэтага часу пачынаецца новы, сапраўды цывілізацыйны перыяд развіцця духоўнай культуры і асветы славянскіх народаў, іх імклівае ўключэнне ў еўрапейскі гісторыка-літаратурны і культурны працэс.

Тэматычная кніжная выстаўка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “У пачатку было Слова...”, экспазіцыя якой налічвае каля 200 выданняў, складаецца з двух блокаў.

У першым блоку “Славянскі свет: ад вытокаў у будучыню” прадстаўлены кнігі, у якіх паказана ўзнікненне і развіццё пісьменства на славянскіх землях. Асноўную частку экспазіцыі складаюць кнігі, прысвечаныя гісторыі кірылічнай пісьменнасці і першаасветнікам і святым, роўнаапостальным Кірылу і Мяфодзію. Менавіта яны сталі заснавальнікамі новай хрысціянскай культуры і пісьменнасці на землях старажытнай Беларусі, Расіі і Украіны.

Прадстаўлены кніжныя выданні старажытнарускіх і ўкраінскіх летапісаў. Таксама экспануюцца кнігі, якія распавядаюць пра помнікі дакірылічнай пісьменнасці і руны – магічны алфавіт Паўночнай Еўропы.

Другі блок экспазіцыі “Свята беларускага пісьменства” складаецца з выданняў, у якіх адлюстравана гісторыя зараджэння і развіцця пісьменства на Беларусі, распавядаецца пра помнікі старажытнай беларускай літаратуры. Асобная ўвага нададзена кнігам, якія прысвечаны беларускім асветнікам: Францыску Скарыну, Сімяону Полацкаму, Соф’і Слуцкай, Кірылу Тураўскаму, Еўфрасінні Полацкай, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму, Івану Фёдараву. Усе гэтыя славутыя імёны – гонар беларускай зямлі. Кожны з гэтых людзей сваёй рознабаковай дзейнасцю закладваў падмурак беларускай нацыянальнай культуры, плённа працуючы на ніве асветы.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам