ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Колеры вясёлкі
Skaryna 2017

У нястомным пошуку

У нястомным пошуку
Іншыя навіны

З 10 па 30 жніўня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “У нястомным пошуку”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара Д.Р. Камінскага (1907–1989).


Творчасць Дзмітрыя Раманавіча Камінскага звяртае на сябе ўвагу шырынёй інтарэсаў да самых разнастайных музычных жанраў і формаў. Ён аўтар шматлікіх твораў для сімфанічнага, народнага і эстраднага аркестраў, камерна-інструментальнай і харавой музыкі. Таксама кампазітар пісаў тэатральную, харэаграфічную і кінамузыку, песні, ствараў арыгінальныя транскрыпцыі і перакладанні асобных нумароў.

Галоўным напрамкам ягонай творчасці зрабілася інструментальная музыка. На выстаўцы прадстаўлены інструментальныя канцэрты для цымбалаў, скрыпкі, фартэпіяна. Канцэрт для скрыпкі з аркестрам № 2 напісаны з глыбокім веданнем спецыфікі саліруючага інструмента, прыцягвае яркім меладызмам, дынамікай, інструментоўкай. Выклічуць цікавасць творы кампазітара для фартэпіяна, скрыпкі, баяна, флейты, домры, віяланчэлі, ансамбляў.

У экспазіцыі таксама размешчаны творы Д.Р. Камінскага для дзяцей і юнацтва: “Восень”, “Пад сонейкам”, “На дудках”, “Сумнае разважанне” і іншыя.

Беларускі нацыянальны каларыт выразна адчуваецца ў музыцы Дзмітрыя Раманавіча. Тэмы твораў прасякнуты народнымі зваротамі, беларускімі папеўкамі. На выстаўцы прадстаўлены творы кампазітара для аркестра народных інструментаў “Фантазіі на тэмы беларускіх песень”, “Беларускі танец”, “Беларускі маладзёжны танец”, “Беларуская фантазія” ў выкладзе для духавога аркестра, “Беларуская тэма з варыяцыямі” для домры з суправаджэннем фартэпіяна, а таксама адзін з найлепшых твораў аўтара – "Варыяцыі для цымбалаў на тэму беларускай народнай песні «Восень».

Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з нотнымі выданнямі твораў кампазітара, аўдыядакументамі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, публікацыямі пра жыццё і творчасць юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам