ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Больш за 9 000 кніг: падведзены вынікі года ў кнігавыдавецкай сферы
“Школа даследчыка” навучыць, дзе і як шукаць літаратуру

У Маскве адкрылася выстаўка “Сімяон, сын Полацка”

У Маскве адкрылася выстаўка “Сімяон, сын Полацка”
Іншыя навіны

12 снежня ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Сімяон, сын Полацка”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі і Расіі.

Экспазіцыя раскрывае шматгранную асобу Сімяона Полацкага як асветніка, багаслова, прапаведніка, паэта, драматурга, кнігавыдаўца і настаўніка. Беларус па нараджэнні, Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч атрымаў адукацыю ў вышэйшых навучальных установах Рэчы Паспалітай і стаў першым маскоўскім асветнікам еўрапейскага тыпу. Яго творчасць, сфармаваная ў атмасферы культурнага памежжа, аб'яднала літаратурныя традыцыі Захаду і Усходу Еўропы і ўвяла рускую літаратуру ў рэчышча агульнаеўрапейскага мастацкага працэсу эпохі барока.

На выстаўцы прадстаўлены выданні і публікацыі ХХ–ХХI стст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Каштоўнасць гэтых матэрыялаў, па-першае, у іх даступнасці: даступныя як самі выданні, так іх змястоўны аспект. Па-другое, экспанаты адлюстроўваюць пэўны зрэз даследчыцкай і выдавецкай цікавасці да асобы Сімяона Полацкага ў ХХ ст. і на сучасным этапе.

У экспазіцыю ўвайшлі выданні пра родны горад асветніка – Полацк, дзе зарадзілася беларуская дзяржаўнасць і адкуль выйшла цэлая плеяда выбітных гістарычных асоб. Таксама адлюстраваны перыяд жыцця, калі, адпраўляючыся ў Маскву, ён вёз з сабой “плады еўрапейскай вучонасці”: на выстаўцы пазначаныя месцы, дзе былі сабраныя гэтыя “плады”, і сферы, дзе яны знайшлі сваё адлюстраванне.

Наведвальнікі могуць азнаёміцца ​​з факсімільным выданнем першай кнігі асветніка “Жезл правления”, падрыхтаваным Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі па замове ААТ “Белгазпрамбанк”, біяграфічнымі манаграфіямі і мастацкай літаратурай аб культурным дзеячы.

Прадстаўленая геральдыка-эмблематычная паэма Сімяона Полацкага “Орел Российский” (1667), якая аб'ядноўвае мастацтва слова і афармлення, была ўручана аўтарам цару Аляксею Міхайлавічу з нагоды афіцыйнай аб'явы спадчыннікам прастола царэвіча Аляксея Аляксеевіча.

Ілюстрацыйны матэрыял, які ўключае партрэты, аўтографы, малюнкі гарадоў, тытульныя лісты, цытаты, наглядна дэманструе яркія эпізоды, сімвалы і знакавыя этапы ў лёсе і творчасці нашага славутага земляка.

Госці і жыхары Масквы могуць наведаць выстаўку на працягу месяца.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”

17 Сту 2020

26 студзеня ў межах пасяджэнняў “Клуба кніжных прафесараў” адбудуцца ўнікальныя заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект” з куратарам выставы Ксеніяй Сушай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адзначылі Дзень літаб’яднання «Маладняк»

16 Сту 2020

16 студзеня ў рамках Дня літаб’яднання «Маладняк» у бібліятэцы прайшоў круглы стол «Маладнякоўскімі крокамі», святочная імпрэза і адкрыццё выстаўкі ў музеі кнігі, на якой упершыню ў адной экспазіцыі прадстаўлена спадчына маладнякоўцаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 70-годдзя з дня нараджэння Тамары Аксёнавай

15 Сту 2020

15 студзеня 2020 г. спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Тамары Уладзіміраўны Аксёнавай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванага спецыяліста ў галіне бібліятэчнай і бібліяграфічнай дзейнасці, дасведчанага кіраўніка, здольнага арганізатара і актыўнага грамадскага дзеяча.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Глядзіце, які ролік выйшаў пра бібліятэку!

17 Сту 2020

Зоркі шоу-бізнесу Андрэй Бонд і Вольга Нікіфарава пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і былі ўражаны ўсімі магчымасцямі, якія даступны нашым чытачам. Што ўдалося даведацца – глядзіце ў новым роліку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лепшы падарунак – экскурсія

14 Сту 2020

Навагоднія святы – час цудаў і прыемных сюрпрызаў, калі кожны імкнецца падзяліцца радасцю і душэўным цяплом з блізкім. Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна праводзіць дабрачынныя экскурсіі і іншыя сацыякультурныя мерапрыемствы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111