ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Каралева Вясна – 2013
Штрых да псеўданіма Багушэвіча

“У градзе Магілёве выдадзена…”

“У градзе Магілёве выдадзена…”
Іншыя навіны

З 25 сакавіка да 31 мая ў Музеі кнігі ладзіцца выстаўка “У градзе Магілёве выдадзена…”, прысвечаная 380-годдзю адкрыцця Магілёўскай друкарні.


Магілёў – найбуйнейшы цэнтр беларускага кірылічнага кнігадрукавання канца XVII – першай паловы XVIII ст. У 1633 г. Магілёўскае праваслаўнае брацтва атрымала каралеўскі дазвол наладзіць друкарню.

У 1636–1638 гг. тут выходзілі выданні Спірыдона Собаля. Трэцяе выданне “Апостала” (1638), падрыхтаванае ў Магілёве, прадстаўлена на выстаўцы. У 1640-х гг. выдадзена некалькі кніг друкара Фёдара Грышановіча.

З 1690-х па 1701 г. фактычна друкарняй кіраваў член Магілёўскага магістрата Максім Ермалініч Вашчанка – беларускі кнігавыдавец, друкар, гравёр, заснавальнік Магілёўскай школы гравюры.

На выстаўцы дэманструюцца такія старадрукі з паметай “в друкарни Максима Вошчанки”, як “Неба новае” Іаанікія Галятоўскага (1699), “Перла мнагацэннае” Кірыла Транквіліёна-Стаўравецкага (1699), “Дыоптра” (1698). Выстаўлены і выданні з гравюрамі іншых майстроў магілёўскай школы. Сярод іх вылучаецца “Кніга жыцій святых” (1702) з тытульным аркушам работы Васіля Вашчанкі, што ўключае архітэктурны краявід Магілёва. Подпіс іншага мастака – Афанасія сустракаецца на адной гравюры ў “Трэфалагіёне” (1748).

На пачатку XVIII ст. Магілёўская брацкая друкарня выдае кнігі для старавераў. Экспануюцца першыя вядомыя стараверскія выданні “Часоўнік” (1701) і “Псалтыр” (1705).

У выніку дзейнасці друкарні свет пабачылі каля 40 выданняў, якія адыгралі значную ролю ў пашырэнні асветы на Беларусі, у развіцці беларускай выдавецкай справы і кніжнай гравюры.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам