ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пачатае Скарынам
Славутыя імёны Бацькаўшчыны

У дапамогу прафесійнаму чытанню

Іншыя навіны

З 1 па 30 верасня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) ладзіцца тэматычная выстаўка “У дапамогу прафесійнаму чытанню”.


Наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з публікацыямі з перыядычных выданняў “Юстиция Беларуси”, “Законодательство”, “Право и политика”, “Вестник Высшего Хозяйственного Суда Республики Беларусь”, “Государство и право”, “Юридический мир”, “Право и бизнес”, “Юрист”, “Библиотечка журнала «Юрист»”, “Право и бизнес”, газеты “Белорусы и рынок”, “Беларускі час” і інш.

У дакументах, якія экспануюцца на выстаўцы, шырока асвятляецца шэраг пытанняў па сучасным стане прававой дзейнасці ў нашай краіне. Аўтарамі артыкулаў разглядаюцца пытанні аб ахове праў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, ролі гаспадарчых судоў у сучасных эканамсічных рэформах, а таксама работа з замежным капіталам і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 40 часопісаў і газет. Экспануемы матэрыял прававой тэматыкі будзе цікавы спецыялістам розных галін ведаў.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам