ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Праект па факсімільным перавыданні кніг Скарыны
Баль навагрудскага песняра

У чаканні цуду

У чаканні цуду
Іншыя навіны

З 20 снежня па 13 студзеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка "У чаканні цуду".


Новы год і калядныя святы – час абнаўлення, весялосці, надзей і мрояў. Гэта час, калі мы можам вырвацца з руціннай мітусні і акунуцца ў напаўзабытае дзяцінства. Час, калі сэрца мімаволі замірае ў чаканні сустрэчы з казкай.

Наведаўшы выстаўку, вы станеце сведкам цудоўнага ператварэння рэальнасці, якое дорыць нам чароўны свет мастацтва. Вясёлыя снегавікі і жыццярадасныя дзяды маразы, лёгкакрылыя феі, цудоўныя снягуркі і іншыя героі навагодніх сюжэтаў узновяць незабыўную атмасферу чакання цуду напярэдадні Новага года.

Аснову экспазіцыі склалі выяўленчыя дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Сярод экспанатаў – рэдкія замежныя паштоўкі пачатку XX ст., навагоднія плакаты 60–80 гг. XX ст., а таксама айчынныя паштоўкі савецкага і сучаснага перыядаў.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 80 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам