ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міжнародны бібліяграфічны кангрэс
У адзіны хор злілося шматгалоссе...

У адзіны хор злілося шматгалоссе...

Іншыя навіны

З 29 верасня па 31 кастрычніка ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) ладзіцца тэматычная выстаўка "У адзіны хор злілося шматгалоссе...", прысвечаная беларускай харавой музыцы.


На выстаўцы прадстаўлены новыя паступленні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта запісы хароў Ірыны Дзянісавай, Алены Атрашкевіч, Аліны Безенсон, Людмілы Шлег, Андрэя Бандарэнкі, Сяргея Бугасава, Рыгора Суруса, Міхаіла Васючкова, Ганны Кароткінай, Ігара Хадоскі і рэпертуарныя зборнікі самадзейных харавых калектываў.

Асобнымі раздзеламі экспануюцца творы для дзіцячых і юнацкіх хароў, а таксама зборнікі духоўнай музыкі.

Экспазіцыя, якая налічвае больш за 80 дакументаў, уключае нотныя выданні, гуказапісы, артыкулы і кнігі пра беларускую харавую музыку.

Прадстаўленыя на выстаўцы дакументы будуць цікавыя як прафесіяналам, так і аматарам жанру харавога спеву.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам