ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Тэставы доступ да рэсурсу Elgaronline
Прэзентацыя энцыклапедыі “Культура Беларусі”

Творца ўласнага сусвету

Творца ўласнага сусвету
Іншыя навіны

З 20 мая па 28 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка "Творца ўласнага сусвету", прысвечаная 545-годдзю з дня нараджэння вялікага нямецкага жывапісца Альбрэхта Дзюрэра.


Жывапісец, гравёр, малявальшчык і вучоны, адзін з перадавых людзей свайго часу Альбрэхт Дзюрэр (1471–1528) жыў і працаваў у эпоху Паўночнага Адраджэння – мастацкага перыяду, які атрымаў развіццё ў ХV–ХVI стагоддзях у краінах Паўночнай Еўропы. Гэта быў час перамен у грамадскім і духоўным жыцці, новы шлях развіцця навукі і культуры, "эпоха, якая мела патрэбу ў тытанах". Альбрэхт Дзюрэр ярка ўвасобіў вобраз рэнесанснага мастака-мысліцеля, універсальнага майстра, сапраўды вялікага творцы.

Роля Дзюрэра ў развіцці мастацтва Германіі цалкам выключная. Ён адным з першых пачаў працаваць з натуры, ужываў перспектыўныя скарачэнні і трохвымернасць малюнка, напісаў шэраг трактатаў для мастакоў. Майстар сур’ёзна займаўся матэматыкай, астраноміяй і астралогіяй, оптыкай, геаграфіяй, горадабудаўніцтвам і фартыфікацыяй, вывучаў расліны і жывёл, пісаў вершы. Ствараючы ўласны сусвет, ён унёс неацэнны ўклад ва ўдасканаленне чалавечай цывілізацыі.

Вяршыні сваёй творчасці Дзюрэр дасягнуў у графіцы, падняўшы на новую прыступку мастацтва ксілаграфіі і афорта. Шырока вядомыя яго графічныя серыі "Апакаліпсіс", "Пакуты", "Жыццё Марыі", "Майстэрні гравюры". Іх асобныя рэпрадукцыі складаюць значную частку экспазіцыі.

Сярод прадстаўленых на выстаўцы дакументаў – трактаты і пісьмы нямецкага мастака, распрацоўкі шрыфтоў, яго тэарэтычная спадчына ў галіне дакладных навук. Прывабяць увагу і малюнкі Дзюрэра, сярод якіх "Рукі таго, хто моліцца", "Заяц", "Насарог", асобныя пейзажы і замалёўкі.

Выстаўку дапаўняюць знакамітыя аўтапартрэты Дзюрэра, у якіх майстар праяўляе цікавасць да чалавечай асобы і праводзіць смелую думку, што ўсякі мастак – творца, а значыць, падобны Богу.

Несумнеўную цэннасць экспазіцыі надае фундаментальнае даследаванне пра Дзюрэра вядомага нямецкага мастацтвазнаўца Эрвіна Панофскага "Albrecht Dürer" (1945), у якім творчасць майстра разглядаецца ў кантэксце мастацтва Германіі і Італіі.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў, у ліку якіх альбомы рэпрадукцый, каталогі выставак, кнігі і паштоўкі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам