ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніжныя людзі
Вывучайце замежныя мовы!

Творчае крэда

Творчае крэда
Іншыя навіны

З 5 кастрычніка па 7 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Творчае крэда”, прысвечаная 80-годдзю беларускага вучонага-лінгвіста, доктара філалагічных навук, прафесара Г.А. Цыхуна.


На выстаўцы, якая складаецца з двух раздзелаў, прадстаўлены навуковыя працы даследчыка, а таксама літаратура пра творчы і жыццёвы лёс юбіляра.

Навуковыя інтарэсы таленавітага вучонага характарызуюцца разнастайнасцю і шырынёй. Яны ўключаюць балканістыку, арэальную лінгвістыку, тыпалагічныя даследаванні, этымалогію, тэорыю літаратурнай мовы, гісторыю славістыкі, кампаратывістыку, месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў, лінгвістычную бібліяграфію.

Адметнае месца ў экспазіцыі займаюць манаграфіі на аснове кандыдацкай і доктарскай дысертацый па балкана-славянскай праблематыцы – “Синтаксис местоименных клитик в южнославянских языках (Балкано-славянская модель)” (1968) і “Типологические проблемы балкано-славянского языкового ареала” (1981).

Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з важкай працай таленавітага навукоўца ў галіне беларускага мовазнаўства – “Этымалагічным слоўнікам беларускай мовы”, 13 тамоў якога ўбачылі свет за перыяд з 1978 па 2010 год. Як аўтар і рэдактар Генадзь Апанасавіч прыняў удзел у падрыхтоўцы дзевяці тамоў (1, 2, 7–13), асабіста і ў суаўтарстве стварыўшы не менш за 9 000 артыкулаў, многія з якіх ужо ўвайшлі ў залаты фонд славянскай этымалогіі.

Сярод экспанатаў – унікальнае выданне “Тураўскі слоўнік” у 5-ці тамах (1982–1987), якое падрыхтавана ў суаўтарстве і атрымала шырокую вядомасць не толькі ў спецыялістаў краіны, а і па-за межамі Беларусі.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам