ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Студэнты Султанату Аман у Нацыянальнай бібліятэцы
Як праяўляецца інтэлект на неінтэлектуальных элементах

Турызм і адпачынак у Беларусі

Турызм і адпачынак у Беларусі
Іншыя навіны

З 14 ліпеня па 28 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць кніжная выстаўка “Турызм і адпачынак у Беларусі”.


У Год роднай зямлі, абвешчаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 года № 710, Нацыянальная бібліятэка запрашае жыхароў і гасцей Беларусі пазнаёміцца з культурай, традыцыями, легендамі і турыстычнымі магчымасцямі нашай цудоўнай краіны.

У сучаснай сусветнай эканоміцы турызм знаходзіцца сярод асноўных відаў гаспадарча-эканамічнай дзейнасці і супастаўляецца па ўзроўні даходаў з гандлем энерганосьбітамі і ўзбраеннем. Стварэнне цывілізаванай турыстычнай інфраструктуры ў Беларусі сёння стала адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця краіны. Турызм у рэспубліцы развіваецца па вызначаных “Нацыянальнай праграмай развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2008–2010 гг.” напрамках: культурна-пазнавальным, рэлігійным, рэкрэацыйным і аздараўленчым, а таксама дзелавым, спартыўным і аграэкалагічным.

Турыстычную дзейнасць на тэрыторыі нашай краіны рэгулюе Дэпартамент па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Каардынуе дзейнасць турыстычных арганізацый Нацыянальнае агенцтва па турызму.

Прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў сферы турызму вызначае Закон Рэспублікі Беларусь “О туризме”. Тэкст дадзенага закона, таксама як і іншая нарматыўна-рэгламентацыйная дакументацыя, слоўнікі, даведнікі, манаграфіі, навучальныя дапаможнікі і іншыя выданні па турыстычнай дзейнасці, размешчаны ў экспазіцыйным раздзеле “Індустрыя турызму”. Тут таксама прадстаўлена літаратура па арганізацыі турызму і турыстычных паслуг, інавацыях у турызме і сэрвісе, асновах гасціннасці, развіцці турыстычнага рэгіёну, міжнародным вопыце аграэкатурызму, гісторыі дзіцячага і краязнаўчага турызму, арганізацыі культурна-відовішчных праграм для турыстаў, рэкламе, інфармацыйных тэхналогіях, бяспецы і страхаванні ў турызме.

"Беларусь запрашае!" – такую назву мае наступны раздзел экспазіцыі, у якім шырока прадстаўлены энцыклапедычныя выданні пра сучасную Беларусь у цэлым, а таксама абласных гарадах; унікальны праект Міністэрства інфармацыі “Прэс-тур у глыбінку”, рэкламна-інфармацыйныя выданні. Яркія і цікавыя даведнікі, буклеты, фотаальбомы выдавецтва “Рифтур” стануць компасам для выбару кірункаў падарожжа па вялікіх і малых гарадах рэспублікі.

Беларусь – краіна з самабытнай культурай, старажытнай і багатай гісторыяй, краіна замкаў і цэркваў, касцёлаў, палацаў, паркаў і … старажытных скарбаў. Частка экспазіцыі прысвечана каштоўнасцям, якія захоўвае беларуская зямля. Кнігі змяшчаюць цікавыя гістарычныя факты і падзеі, легенды і быліны роднага краю. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена новае даведачнае выданне, падрыхтаванае Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь – ілюстраваны “Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”.

Беларусь – край лясоў і дуброў, тысяч рэк і азёраў, прасторных палёў і лугоў, яна проста створана для воднага і экалагічнага турызму. Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць прайсці “зялёнымі” маршрутамі Беларусі разам з фотамастакамі (фотаальбомы С. Плыткевіча “Беларуская экзотыка”, А. Кляшчука “Пад небам Беларусі”, І. Бышнёва “Terra vita. Паазер’е – краіна жыцця”). Беларусь – тэрыторыя з багатымі магчымасцямі здабычы папулярных паляўнічых і рыбацкіх трафеяў. Аматараў палявання і рыбалкі зацікавяць сабраныя ў раздзеле даведнікі па лепшых паляўніча-рыбалоўных базах Беларусі.

У другой палове мінулага стагоддзя агратурызм атрымаў прызнанне грамадскасці ў большасці еўрапейскіх дзяржаў. Сёння вясковы турызм актуальны і для нашай краіны. У раздзеле “Адпачынак у вёсцы” прадстаўлены каталогі сядзіб, кнігі пра народныя святы, убранне беларускай хаты, народную творчасць і традыцыйныя для беларускай вёскі рамёствы, а таксама артыкулы па праблемах і перспектывах беларускага агратурызму.

Экспазіцыя налічвае больш за 200 дакументаў і адрасавана тым, хто жадае цікава адпачыць на родных прасторах, больш даведацца пра гісторыю і культуру Беларусі, а таксама сённяшнім і будучым прафесіяналам ў галіне турыстычных паслуг.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Карысныя інтэрнэт-спасылкі

Афіцыйны сайт Міністэрства спорту і турызму РБ

Афіцыйны сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнай зямлі РБ

Афіцыйны сайт Нацыянальнага агенцтва па турызму

Беларускі турыстычны партал

Падарожжа па Беларусі: практычныя рэкамендацыі

Інтэрнэт-праект аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі

Інтэрнэт-праект аб палацах і сядзібах Беларусі

Інтэрнэт-партал аб санаторыях Беларусі

Сайт Беларускага грамадскага аб’яднання "Отдых в деревне"

Агратурызм у Беларусі

Сайт клуба "Параллельный мир": дайвінг і падводнае паляванне ў Беларусі

Беларускі паляўнічы партал

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам