ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Аўтарскі вечар Анатолія Яжова
“Раскажы пра Адысея!”

Цярпімасць – вечная каштоўнасць у зменлівым свеце

Цярпімасць – вечная каштоўнасць у зменлівым свеце
Іншыя навіны

З 5 па 25 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца выстаўка “Цярпімасць – вечная каштоўнасць у зменлівым свеце”, прымеркаваная да Міжнароднага дня, прысвечанага цярпімасці.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 12 снежня 1996 г. (рэзалюцыя 51/95) і штогод адзначаецца 16 лістапада.

Рашэнне пра яго заснаванне было прынята ў сувязі з правядзеннем у 1995 г. Года Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прысвечанага цярпімасці. Гэты Год быў абвешчаны па ініцыятыве 28-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, на якой 16 лістапада 1995 г. была прынята Дэкларацыя прынцыпаў цярпімасці і Праграма дзеянняў у працяг мерапрыемстваў Года.

Дэкларацыя пацвярджае, што цярпімасць – гэта не ўступка або паблажка. Гэта павага і правільнае разуменне багатай разнастайнасці культур нашага свету, форм самавыяўлення і спосабаў праяўлення чалавечай індывідуальнасці. Цярпімасць – гэта адносіны, сфарміраваныя на аснове прызнання ўніверсальных праў і асноўных свабод чалавека. Людзі па сваёй прыродзе адрозніваюцца, і толькі цярпімасць можа забяспечыць выжыванне змешаных абшчын у кожным рэгіёне свету.

У апошнія гады ва ўмовах росту насельніцтва і павелічэння міграцыі назіраецца рэзкі рост колькасці выпадкаў праяўлення нецярпімасці, экстрэмізму і насілля ва ўсім свеце. Асобныя людзі і цэлыя абшчыны становяцца аб’ектамі насілля і жорсткасці толькі ў сілу іх этнічнай, рэлігійнай, нацыянальнай або іншай самабытнасці. Такія пагрозы, будзь то шырокамаштабны генацыд або штодзённая знявага з-за прадузятасцей, выклікаюць трывогу. Таму ААН лічыць барацьбу супраць нецярпімасці адным з галоўных напрамкаў сваёй дзейнасці. Выхаванне цярпімасці павінна быць накіравана на процідзеянне ўплыву, які вядзе да страху і непрымання іншых. Яно павінна дапамагаць развіццю ў людзей пачуцця незалежнасці, крытычнага мыслення і этычнай ацэнкі. Рэлігійная, моўная, культурная і этнічная разнастайнасць нашага свету з’яўляецца не падставай для ўзнікнення канфліктаў, а скарбам, які робіць наша грамадства, усіх нас багацейшымі.

Штогадовае правядзенне Міжнароднага дня цярпімасці дазваляе людзям лепш ведаць пра традыцыі і вераванні адзін аднаго, разумець, што можна шанаваць свае асаблівасці, не ненавідзячы асаблівасці іншых. Гэты Дзень закліканы яшчэ раз нагадаць грамадству, што разнастайнасць, увасобленая ў думках, вераваннях і дзеяннях, з’яўляецца каштоўным дарам, а не пагрозай, і што кожны з нас павінен імкнуцца падтрымліваць прынцыпы цярпімасці, плюралізму, узаемнай павагі і мірнага суіснавання.

У дакументах, экспануемых на выстаўцы, разглядаюцца праблемы і пагрозы, якія нясе нецярпімасць чалавецтву, і прапаноўваюцца розныя шляхі, метады і праграмы, накіраваныя на барацьбу супраць экстрэмізму, ксенафобіі, насілля і нецярпімасці. Падкрэсліваецца важная роля ўрадаў розных краін свету, няўрадавых і міжнародных арганізацый ва ўкараненні ў жыццё сусветнай супольнасці культуры міру, плюралізму, узаемнай павагі і мірнага суіснавання.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Цярпімасць – неад’емны элемент праў чалавека.
  • Выхаванне ў духу цярпімасці.
  • Дыялог паміж культурамі.
  • Дыялог паміж цывілізацыямі – талерантнасць у рашэнні палітычных і сацыяльных канфліктаў.
  • Культура міру.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза і інш.) на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Выстаўка будзе карысная шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца культурай міру, культурнай разнастайнасцю, праблемамі сучасных міжканфесійных адносін, пытаннямі талерантнасці ў духоўнай, сацыякультурнай і рэлігійнай сферах.

Карысныя спасылкі:

Дакументы

Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам