ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Біенале сучаснага жывапісу “Colorfest”
Кампазітар двух кантынентаў

Цуд, імя якому – Кніга

Цуд, імя якому – Кніга
Іншыя навіны

З 12 чэрвеня па 31 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) у рамках мультыпраекта "Бібліятэка" арганізавана выстаўка "Цуд, імя якому – Кніга", прымеркаваная да Года кнігі.


Кніга – гэта скарбніца свету, спадчынны здабытак пакаленняў і нацый, своеасаблівая машына часу, якая пераносіць чытача з эпохі ў эпоху, з краіны ў краіну, ад лёсу да лёсу. Шматгранная карціна быцця кнігі адлюстравана ў тэматычнай выстаўцы "Цуд, імя якому – Кніга".

На выстаўцы прадстаўлена каля 600 выданняў, сярод якіх альбомы і каталогі, даведачныя, навуковыя, навукова-папулярныя і мастацкія выданні, прысвечаныя гісторыі кнігі, кнігадрукавання і кніжнай справы; вывучэнню кніжных помнікаў; друкаваным скарбам бібліятэк і прыватных калекцый; мастацтву кнігі – матэрыялам і тэхнікам, дызайну і ілюстрацыям, кніжным упрыгожанням, экслібрысам і кніжным знакам; бібліяфільству; бібліятэчнай педагогіцы; чытанню; пытанням выхавання кнігай.

Выданні размешчаны ў экспазіцыі па тэматычных раздзелах "З кнігай праз стагоддзі і краіны", "Кніжная культура: старадрукаваныя кнігі і рукапісы", "Нараджэнне кнігі", "Кніга і чытанне", "Мастацтва кнігі".

Вялікія аўтары заслугоўваюць раскошных выданняў. І тыя і іншыя прадстаўлены на выстаўцы ў серыях "Великие книги мира" и "Книга на все времена".

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-28-86.

Навіны

Як падрыхтавацца да сесіі з дапамогай віртуальнай чытальнай залы НББ

15 Сту 2021

З чым у вас асацыюецца студзень? Хтосьці пры згадванні гэтага зімовага месяца адразу адчувае водар ігліцы, цытрусавых і атмасферу яркіх вечарын. А нехта – асабліва ў студэнцкія гады – не можа пазбавіцца думкі, што гэты час – суцэльныя дэдлайны, аўралы і сесія.

Бібліятэка анлайн

Акно ў мінулае: адкрыты доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу “Станаўленне і развіццё бібліятэк Беларусі: архіўныя дакументы”

15 Сту 2021

Як адбывалася станаўленне беларускіх бібліятэк у першай палове ХХ стагоддзя? Хто мог стаць бібліятэкарам? Што такое чароўны ліхтар? Чаму першы дырэктар Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі І.Б. Сіманоўскі прапанаваў паменшыць плошчу, адведзеную пад яго кватэру? Для чаго супрацоўнікі бібліятэкі вызваляліся ад працы на тэрмін да 3 дзён? Адказ на гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці ў новым рэсурсе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Бібліятэка анлайн

Гісторыя супервокладкі: ад скрынкі да рэкламы мыла і далей

14 Сту 2021

Паглядзім праўдзе ў вочы: выбіраючы кнігу, мы ўсе звяртаем увагу на вокладку. Кніжны дызайн цяпер набірае абароты, бо заўсёды прыемна мець прыгожа аформленую хатнюю бібліятэку. А зараз падумайце: колькі з вашых кніг захавалі супервокладкі? Што адбываецца з імі пасля куплі? Вы пазбаўляецеся ад іх, пакідаючы кнігу ў першапачатковым выглядзе, ці, наадварот, захоўваеце больш маляўнічую абгортку дзеля эстэтыкі?
Мы ўжо разабраліся з тым, чаму кнігі прамавугольнай формы і як яны сталі ўніверсальным падарункам. Самы час узяцца за супервокладку!

Аўтарскі погляд

Сэлфі ў музеі кнігі

15 Сту 2021

У студзені ў розных краінах свету праходзіць акцыя “Сэлфі ў музеі” (Museum Selfie Day), мэта якой – прыцягнуць увагу да музеяў і іх экспанатаў. Менавіта таму кнігазнаўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі зрабілі сэлфі на фоне сваіх улюбёных кніжных помнікаў у музеі кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тандэм натхнення

15 Сту 2021

З 15 студзеня па 22 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Тандэм натхнення”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускіх мастакоў Георгія Георгіевіча Паплаўскага (1931–2017) і Наталлі Мікалаеўны Паплаўскай (1931).

Кніжныя выстаўкі

Музей кнігі, дзіцячы пакой і не толькі: незвычайныя паслугі Нацыянальнай бібліятэкі

13 Сту 2021

Нацыянальную бібліятэку па праве называюць захавальніцай ведаў. Сталічная славутасць нікога не пакіне абыякавым: яна прыцягвае незвычайнай формай будынка, ветлівым і прыязным калектывам, значным фондам дакументаў. Здаецца, тут можна праводзіць суткі напралёт: адпраўляцца ў прыгоды разам з галоўнымі героямі кніг, атрымліваць асалоду ад мастацтва і нават пісаць маштабныя навукова-даследчыя работы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111