ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сын зямлі
Кніжныя фонды Радзівілаў у Нясвіжы. Стан даследаванняў рэканструкцыі фондаў

Цэлы свет – дзецям

Цэлы свет – дзецям
Іншыя навіны

З 17 па 31 снежня 2007 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) адкрыта кніжная выстаўка "Цэлы свет – дзецям", прысвечаная 80-годдзю Маргарыты Барысаўны Яфімавай, беларускаму літаратуразнаўцу і крытыку, кандыдату філалагічных навук, выдатнаму педагогу і цудоўнаму чалавеку, прыгожай, інтэлігентнай і сціплай жанчыне.



Маргарыта Барысаўна вельмі любіць родную мову і айчынную літаратуру. У сваёй літаратуразнаўчай іпедагагічнай дзейнасці яна клапоціцца аб тым, каб данесці і прывіць гэтую любоў дзецям і моладзі. Даследчыца глыбока пераканана ў тым, што "роднае слова захапляе, узбагачае, выхоўвае". Таму ўсе яе літаратуразнаўчыя, навукова-даследчыя, метадычныя працы маюць выхаваўчы характар.
На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 выданняў. У экспазіцыі – аўтарэферат абароненай кандыдацкай дысертацыі на тэму "Творчество Янки Мавра" (1955), кнігі "Янка Маўр. Жыццё і творчасць" (1960), "Цэлы свет – дзецям: творчы партрэт Янкі Маўра" (1983), "Зямля бацькоў, зямля святая” (1997), "Слова краска, слова ззянне…” (2000), “Уладзімір Ліпскі: “Не выжываю, а жыву!..”” (2005), аўтарам-укладальнікам якой з’яўляецца М. Яфімава.
У ліку прац аўтара – агляды творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка, Паўла Місько, Міколы Маляўкі і іншых, а таксама артыкулы, у якіхдаследуецца творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Алеся Якімовіча, Станіслава Шушкевіча і многіх іншых пісьменнікаў.
З публікацыяміМ.Б. Яфімавай як даследчыцы гісторыі беларускай літаратуры наведвальнікаў выстаўкі знаёміць шэраг кніг, у якіх ёсць раздзелы, напісаныя Маргарытай Барысаўнай. Гэта такія выданні, як "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры (1917–1940)" (1981), “Гісторыя беларускай літаратуры: XX стагоддзе (20–50-я гг.)” (2000), "Беларуская літаратура: проза 20-х гг." (1996, 1997), "Народныя песняры" (1972), "З глыбінь народных" (1982), "Творчая і метадычная спадчына Якуба Коласа" (1992) і іншыя.
Маргарыта Барысаўна з’яўляецца аўтарам першых праграм па беларускай дзіцячай літаратуры, у сааўтарстве выдала першыя падручнікі па дзіцячай літаратуры.

Хрэстаматыя "Беларуская дзіцячая літаратура" (1996, 2003), складзеная разам з дачкою Вікторыяй Ляшук, сведчыць аб настаўніцкай дынастыі.Дзякуючы карпатлівай працы ў выданне ўключаны творы аўтараў, імёны якіх шмат гадоў незаслужана заставаліся ў забыцці.
М.Б. Яфімава – аўтар шматлікіх прадмоў, рэцэнзій, артыкулаў па дзіцячай літаратуры, методыцы выкладання літаратуры, мастацкага чытання ў школе.

Аб творчым лёсеМаргарыты Барысаўныраскажуць публікацыі, аўтарамі якіх з`яўляюцца В. Варапаева, Л. Несцяровіч, Р. Шкраба, С. Грыцкевіч, І. Штэйнер, В. Грышкевіч і іншыя.

Кантактны тэлефон 293-27-16
Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам