ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
А у нас сёння Каляда
Зямлі вяртаючы нябёсы

Тэматычная кніжная выстаўка "Міжнародная міграцыя ў пачатку XXI стагоддзя"

Тэматычная кніжная выстаўка "Міжнародная міграцыя ў пачатку XXI стагоддзя"
Іншыя навіны

З 11 па 31 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі (2-гі паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Міжнародная міграцыя ў пачатку XXI стагоддзя", прысвечаная Міжнароднаму дню мігранта.



Міжнародны дзень мігранта быў абвешчаны ў 2000 годзе на 55-ай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 55/93) і штогод адзначаецца 18 снежня.
У гэты дзень у 1990 годзе была прынята Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працоўных-мігрантаў і членаў іх сем’яў, якая падкрэсліла неабходнасць прыняцця далейшых мер па забеспячэнні захавання правоў чалавека і асноўных свабод усіх мігрантаў (рэзалюцыя 45/158).

Міжнародная міграцыя - гэта адна з асноўных адметных асаблівасцей нашага сучаснага свету. Паводле ацэнак, кожны трыццаць пяты жыхар планеты з’яўляецца мігрантам, якія жыве і працуе за межамі сваёй краіны.

Сусветная эканоміка ўсё больш залежыць ад мігрантаў. Яны ўзбагачаюць краіны, што іх прымаюць, вопытам, ведамі і людскімі рэсурсамі. Іх прысутнасць спрыяе абмену ідэямі і стымулюе культурны і навуковы прагрэс.
Разам з тым, міграцыя стварае шматлікія праблемы і выклікае цалкам зразумелую занепакоенасць у міжнароднай супольнасці.У цяперашні час расце колькасць мігрантаў, якія падвяргаюцца эксплуатацыі і жорсткаму звароту з боку кантрабандыстаў і гандляроў людзьмі. Мігранты пакутуюць ад дыскрымінацыі, ксенафобіі або расізму, іх вінавацяць у тым, што яны з’яўляюцца цяжарам для краін, што іх прымаюць. Таму міжнародная супольнасць надае вялікае занчэнне распаўсюджанню інфармацыі аб правах і асноўных свабодах мігрантаў, абмену вопытам і распрацоўцы мер па забеспячэнні іх абароны.

Прапанаваная тэматычная выстаўка заклікана пазнаёміць наведвальнікаў і чытачоў бібліятэкі з міжнароднымі прававымі дакументамі, распрацаванымі для абароны правоў мігрантаў і прызначанымі для кіравання міграцыйнымі патокамі; з праблемамі людзей, уцягнутых у міграцыйны працэс, а таксама з тым разнастайным укладам, што мігранты ўносяць у жыццё сучаснага грамадства, у яго культуру і эканоміку.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:
  • міжнароднае міграцыйнае права;
  • міграцыйная палітыка і супрацоўніцтва ў сферы міграцыі;
  • міжнародная працоўная міграцыя;
  • праблемы міграцыі ў кантэксце глабалізацыі.
Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў, вялікую частку якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, МАМ, АБСЕ, МАП, Еўрапейскага Саюза) на рускай, французскай, нямецкай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка будзе карысна для спецыялістаў у галіне міжнародных адносін, юрыстаў, навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі тэорыямі і праблемамі міграцыі.

Спасылкі на Інтэрнэт-рэсурсы:
Сайты ААН
Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ)
Міжнародная арганізацыя працы
International Migration Policy Programme
ЮНЕСКА
Група Сусветнага банка
Дадатковая інфармацыя
Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам