ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар і асветніцкая акцыя
Паэтычны тэатр “Арт.С” ужо 10 гадоў працуе ў сталіцы

Танцавальны лабірынт

Танцавальны лабірынт
Іншыя навіны

З 27 красавіка па 22 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Танцавальны лабірынт”, прымеркаваная да Міжнароднага дня танца.


Танец – гэта ўнікальны невярбальны спосаб самавыяўлення, зносіны з навакольным светам, магчымасць больш смела паказаць стаўленне да сябе і іншых. Гэта мова, якую разумее ўвесь свет. А яшчэ – гэта прыгожы і прыемны від правядзення вольнага часу. Заняткі танцамі разнявольваюць цела і душу, дапамагаюць падтрымліваць сябе ў належнай фізічнай форме, ствараюць цікавы круг зносін. Танец непарыўна звязаны з унутраным эмацыянальным светам чалавека і знаходзіць сваё ўвасабленне ў рухах, фігурах, кампазіцыях.

Існуе велізарнае мноства відаў, кірункаў і стыляў танца. У кожнага з іх свая гісторыя, свая мэта, свае асаблівасці і свая прыгажосць. На выстаўцы вылучаны найбольш папулярныя віды танца: народныя, бальныя і сучасныя.

Сярод прадстаўленых у экспазіцыі дакументаў – кнігі аб гісторыі ўзнікнення і развіцця танца (С.М. Худзякоў “Иллюстрированная история танца” (2009), “Всеобщая история танца” (2010), Э.А. Каралёва “Ранние формы танца” (1977), “Танец и художественная культура” (1997), В.У. Ром “Древнейшие танцы” (2011)); аб відах танца (Ю.М. Чурко “Вянок беларускіх танцаў” (1994), Л.К. Алексютовіч “Беларускія народныя полькі” (1995), В.М. Нілаў “Северный танец” (2001), А.А. Клімаў “Основы русского народного танца” (2004), А. Мур “Бальные танцы” (2004), К.А. Васеніна “Российский современный танец. Диалоги” (2005), Н.А. Аляксандрава “Танец модерн” (2011)) і інш.

Дапаўняюць выстаўку нотныя выданні “Три белорусских танца” (1955) , “Танцы народов мира” (1964), “Polonezy, kozaki, mazury” (1973), А. Карэлі “Куранта” (1931), М.І. Рызоль “Полька” (1962), Я.Д. Кузняцоў “Современные русские танцы” (1988) і інш., а таксама аўдыядакументы: серыя кампакт-дыскаў “Бальные танцы”, запісы танцавальнай музыкі калектываў “Харошкі”, “Неруш” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 100 дакументаў.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам