ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння
Кола часу: макра- і мікракосмас чалавека

Талент, аддадзены людзям

Талент, аддадзены людзям
Іншыя навіны

З 7 па 31 снежня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) ладзіцца выстаўка “Талент, аддадзены людзям”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі Мікалая Ільіча Аладава ((1890–1972).


З імем найстарэйшага кампазітара Беларусі звязана цэлая эпоха ў развіцці беларускай музыкі. Мікалай Аладаў з’яўляецца адным з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы, стваральнікам першых беларускіх сімфоній, опер, камерных ансамбляў, рамансаў, а таксама аўтарам цікавых навуковых работ.

Мікалай Ільіч стаяў ля калыскі прафесійнай музычнай адукацыі ў рэспубліцы, выхаваў некалькі пакаленняў кампазітараў і музыкантаў. Ён стаў адным са стваральнікаў у Беларусі першага музычнага тэхнікума (1924), Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1932), Саюза кампазітараў БССР (1932). Вялікую ўвагу кампазітар надаваў арганізацыі ў краіне нотавыдавецтва і фальклорных экспедыцый па зборы беларускіх народных песень.

На творчым рахунку М. Аладава вялізная колькасць твораў. Цяжка назваць жанр, да якога не дакрануўся б кампазітар за доўгія гады свайго творчага жыцця. Яшчэ ў пачатку 20-х гадоў ХХ стагоддзя ён напісаў першыя беларускія рамансы на словы славутага песняра Я. Купалы. Тады ж стварыў першую нацыянальную камедыйную оперу “Тарас на Парнасе”, першы ў нашай музыцы інструментальны камерны ансамбль – фартэпіянны канцэрт на тэмы беларускіх народных песень.

Слова “першы” ў адносінах да музыкі Аладава трэба паўтараць шмат разоў, бо яму належаць і першая беларуская араторыя “Над ракой Арэсай” па паэме Я. Купалы, і першыя творы для беларускага народнага аркестра, і апрацоўкі беларускіх народных песень, і санаты для рознага складу выканаўцаў.

На выстаўцы дэманструюцца нотныя выданні і аўдыядакументы твораў кампазітара, а таксама кнігі і публікацыі, прысвечаныя творчасці М. Аладава.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

                       
                       
                       
                       

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам