ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Навукова-даследчая і метадычная дзейнасць бібліятэк у сучасных умовах: вынікі і перспектывы
У сэрцы з Радзімай

Сям’я ў сучасным свеце

Сям’я ў сучасным свеце
Іншыя навіны

З 5 мая па 9 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Сям'я ў сучасным свеце”, прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і.


Гэты Дзень штогод адзначаецца 15 мая. Ён быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе ў рэзалюцыі аб Міжнародным годзе сям’і (А/RES/47/237).

Устанаўленне гэтага Дня было выклікана заклапочанасцю сусветнага супольніцтва сучасным становішчам сям’і, а таксама яе значэннем у жыцці грамадства і выхаванні падрастаючага пакалення.

Заснавальнікі Міжнароднага дня сям’і ставяць перад сабой задачу прыцягнуць увагу міжнародных арганізацый, дзяржаўных органаў і грамадскасці краін да шматлікіх праблем сям’і, да пытанняў яе пабудовы і захавання. Правядзенне Дня дае магчымасць паглыбіць вывучэнне сацыяльна-эканамічных і дэмаграфічных працэсаў, якія ўплываюць на становішча сям’і ў грамадстве, выхаванне дзяцей і культуру міжасобасных камунікацый.

Свет мяняецца, а разам з ім мяняюцца сямейныя традыцыі і формы сямейнага ўзаемадзеяння. Тым не менш сям’я як асноўны элемент грамадства заўсёды была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям’я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. Сям’я робіць наша жыццё шчаслівейшым, ярчэйшым і багацейшым. Трывалыя і шчаслівыя сем’і – гэта залог прагрэсу і працвітання любога грамадства. Асноўнай мэтай сямейнай палітыкі любой дзяржавы з’яўляецца забеспячэнне неабходных умоў для рэалізацыі сям’ёй яе эканамічнай, узнаўленчай, выхаваўчай і культурна-псіхалагічнай функцый.

Падтрымка сям’і ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца важным дзяржаўным прыярытэтам.

Асноўнымі напрамкамі сямейнай палітыкі нашай дзяржавы з’яўляюцца: паляпшэнне матэрыяльных умоў жыццядзейнасці сем’яў, умацаванне маральных асноў сям’і і павышэнне яе прэстыжу, аказанне ўсебаковай дапамогі сям’і ў выхаванні дзяцей, падтрымка адораных дзяцей, забеспячэнне аховы здароўя маці і дзіцяці, абарона праў непаўналетніх, прафілактыка сацыяльнага сіроцтва, узмоцненая ўвага да няпоўных і малазабяспечаных сем’яў з мэтай стварэння спрыяльных умоў для іх жыццядзейнасці, усебаковая падрыхтоўка моладзі да шлюбу і сямейнага жыцця, а таксама планавання сям’і, прафілактыка сямейнай занядбанасці і інш.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інстытут сям’і ў эпоху сацыяльных змен;
  • Прававыя асновы рэгулявання сямейных адносін;
  • Жанчына ў сям’і: замужжа, мацярынства, кар’ера;
  • Выхаванне дзяцей у сям’і;
  • Здароўе і сям’я;
  • Сям’я і насілле;
  • Псіхалогія сям’і, сям’я і шлюб;
  • Сям’я ў сучасным беларускім грамадстве: рэаліі і перспектывы развіцця.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам, якія працуюць у галіне сацыяльных навук, студэнтам, аспірантам і выкладчыкам сацыялагічных, дэмаграфічных і прававых дысцыплін, а таксама шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца праблемамі сям’і і шлюбу.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы

Дакументы

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам