ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Запрашаем на музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”
Хто гатовы да дня мовы?

Святочны дзень сапраўдных мужчын

Святочны дзень сапраўдных мужчын
Іншыя навіны

З 21 лютага працуе тэматычная кніжная выстаўка “Святочны дзень сапраўдных мужчын: з калекцыі паштовак НББ”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.


Гісторыя свята налічвае ўжо каля 100 гадоў і ідзе каранямі ў часы Першай сусветнай вайны. У лютым 1918 года атрады Чырвонай гвардыі атрымалі свае першыя перамогі пад Псковам і Нарвай над рэгулярнымі войскамі кайзераўскай Германіі. Вось гэтыя першыя перамогі і сталі днём нараджэння Чырвонай Арміі. У 1922 годзе гэтая дата была афіцыйна абвешчана Днём Чырвонай Арміі. Пазней 23 лютага штогод адзначалася ў СССР на дзяржаўным узроўні як усенароднае свята – Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флота.

Пасля распаду СССР гэтай даце ў Рэспубліцы Беларусь далі назву Дзень Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

На выстаўцы “Святочны дзень сапраўдных мужчын” прадстаўлена звыш 60 паштовак, якія былі надрукаваны ў Расіі і Беларусі ў перыяд з 1960 па 2016 год. Кожная з паштовак не толькі адлюстроўвае індывідуальнасць мастака, дызайнера ці фатографа, які стварыў яе, але і разам з тым з’яўляецца сведкай свайго часу і застаецца важнай крыніцай для ацэнкі ўспрымання гэтага свята на працягу многіх гадоў.

Шмат паштовак з гэтай калекцыі будуць паказаны на выстаўцы ўпершыню. Матэрыял размешчаны ў храналагічным парадку. Асаблівую цікавасць выклікаюць паштоўкі, выпушчаныя ў Беларусі ў 60-я гг. XX стагоддзя.

Экспазіцыя працуе па 30 сакавіка ў кальцавым калідоры 3-га паверха

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам