ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларусь – краіна маёй будучыні
Паважаныя чытачы!

Святло кнігі ў выяўленчым мастацтве

Святло кнігі ў выяўленчым мастацтве
Іншыя навіны

З 1 верасня па 11 кастрычніка 2010 г. у зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Святло кнігі ў выяўленчым мастацтве”, прысвечаная Дню ведаў.


Чытанне і кніга ў выяўленчым мастацтве – тэма досыць папулярная. Малюнак кнігі як спадарожніка чалавека з’явіўся шмат стагоддзяў назад. Напрыклад, карціна Рэмбрандта “Тытус, які чытае ", праца Ж. Фрагонара “Дзяўчына, якая чытае кнігу” і інш.

У сярэдзіне XIX ст. у Расіі кніга была доляй амаль выключна людзей з вышэйшага грамадства. І. Крамской напісаў партрэт сваёй жонкі, якая чытае ў садзе на фоне вячэрняга неба. Без кнігі не маглі абыходзіцца філосафы (партрэт У.З. Салаўёва работы І. Крамскога), вучоныя (партрэт Д.І. Мендзялеева работы І. Рэпіна), пісьменнікі (партрэт М.А. Валошына работы Б. Кустадзіева), дзеячы мастацтва (партрэт А. Бенуа, створаны Л. Бакстам). Уплыў імпрэсіянізму выклікаў ў мастакоў цікавасць да малюнка чытання на адчыненым паветры, што дазваляла найбольш ярка перадаць светапаветранае асяроддзе. У шэрагу гэтых работ творы У. Сярова “Партрэт А.Я. Сіманович”, К. Каровіна “У лодцы”.

У апошняй трэці XIX ст. французскія імпрэсіяністы ўключылі кнігу як частку сямейнага жыцця ў вялікую колькасць сваіх твораў. Так, персанажы карцін О. Рэнуара чытаюць кнігу за сняданкам (“Сняданак у Берневале”), чытаннем заняты сяброўкі (“Дзяўчыны, якія чытаюць"), закаханыя (“Адзінота”), маленькія дзеці (“Джэйн і Жэнеўева Кейлібот”). У Эдуарда Манэ чытанне кнігі выкарыстоўваецца як спосаб спадабацца дзяўчыне (“Чытанне”), кніга – спадарожнік адваката (“Партрэт адваката Жуля дэ Жюі”), паэта (“Партрэт паэта Стэфана Малармэ”).

На выстаўцы прадстаўлена каля 100 дакументаў. Гэта альбомы, кнігі, паштоўкі, рэпрадукцыі работ рускіх, беларускіх і замежных мастакоў, “кніжная тэма” раскрыта і ў рускім плакаце.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам