ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Удадыка Філарэт наведаў Нацыянальную бібліятэку Беларусі
Бумеранг Арыёна

Святло каляровай гармоніі

Святло каляровай гармоніі
Іншыя навіны

28 сакавіка 2008 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстаўка «Святло каляровай гармоніі», прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Ван Гога (1853–1890), аднаго з родапачынальнікаў постімпрэсіянізму.



Дзякуючы таленту, пастаяннай працы і ўласнаму непаўторнаму погляду на свет мастак здолеў стварыць сапраўдныя шэдэўры, якія назаўжды ўвайшлі ў гісторыю сусветнага мастацтва. Маляўнічая сістэма большасці твораў Ван Гога пабудавана на спалучэнні яркіх колераў, выразным рытме малюнка і смелых, свабодных рашэнняў.

На выстаўцы прадстаўлены альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі работ знакамітага мастака. Экспазіцыя разлічана на ўсіх чытачоў, якія цікавяцца біяграфіяй і творчасцю Вінцэнта Ван Гога.

Выстаўка працуе з 28 сакавіка па 11 мая 2008 года.
Кантактны тэлефон: 293-27-53.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам